Балет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Балет (фр. ballet, ад італ. Ballo — танчу) — від сцэнічнага мастацтва, асноўнымі выразнымі сродкамі якога зьяўляюцца непарыўна зьвязаныя паміж сабой музыка і танец.
Часьцей за ўсё ў аснове балета ляжыць пэўны сюжэт, драматургічная задума, лібрэта, але бываюць і бессюжетныя балеты. Асноўнымі відамі танца ў балеце зьяўляюцца клясычны танец і характэрны танец. Немалаважную ролю тут адыгрывае пантаміма, з дапамогай якой акторы перадаюць пачуцьці герояў, іх «размова» паміж сабой, сутнасьць таго, што адбываецца. У сучасным балеце шырока выкарыстоўваюцца таксама элемэнты гімнастыкі і акрабатыкі. Балет патрабуе вытрымкі і трываласьці ад любога чалавека, які займаецца ім.
Гл.таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Балет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў