Балотная чарапаха эўрапейская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Балотная чарапаха эўрапейская
Emys orbicularis 2009 G1.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Чарапахі
Падатрад Скрыташыйныя
Сямейства Прэснаводныя чарапахі
Род Балотныя чарапахі
Від Балотная чарапаха эўрапейская
Бінамінальная намэнклятура
Emys orbicularis
Арэал
Rangemap cistude.PNG
Арэал

Балотная чарапаха эўрапейская (Emys orbicularis) — від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік атрада чарапах.

[рэдагаваць] Апісаньне

Даўжыня панцыру 16-18 (да 22) см, шырыня каля 15 см, вышыня 6-8 см, маса цела 400—600 (часам да 1500) г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыру. Сьпінны і брушны шчыты панцыра злучаны паміж сабой рухомай сухажыльнай зьвязкай. Зьверху панцыр гладкі і афарбаваны ў цёмна-аліўкавыя, жоўта-карычневыя або цёмна-шэрыя (да чорнага) тоны. На гэтым цёмным фоне рассыпаны дробныя сьветла-жоўтыя плямкі або рысачкі. Знізу панцыр мае афарбоўку ад жаўтаватай да цёмна-бурай. Галава, шыя і канечнасьці таксама пакрыты дробнымі жаўтаватымі плямкамі на цёмным фоне.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах