Балотны працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Балотны працэс — глебаўтваральны працэс, што працякае ва ўмовах залішняга глебавага ўвільгатнеьння, выкліканага альбо неглыбокім заляганьнем грунтавых водаў, альбо затрыманьнем атмасфэрных ападкаў водатрывалымі пародамі (гліна, суглінкі). Адметнасьцямі балотнага працэсу зьяўляюцца торфаўтварэнне і заглеяньне.

У Беларусі паўсюдна пераважаюць тарфянішчы нізіннага тыпу, якія ўтвораныя ва ўмовах залішняга ўвільгатненьня земляў грунтавымі водамі, багатымі мінэральнымі элемэнтамі жыўленьня. Вялікая частка нізінных тарфянішчаў сканцэнтраваная ў Палесьсі. Тарфянішчы верхавога тыпу звычайна прымеркаваныя да водападзелаў ды спадзістых схілаў і ўтворацца пры забалочваньні земляў беднымі грунтавымі водамі або атмасфэрнымі ападкамі. У паніжэньнях балотны працэс генэтычна зьвязаны зь дзярновым і падзолістым працэсамі, што ў выніку вядзе да ўтварэньня дзярнова-падзолістых забалочаных глебаў.