Балтыйскі тыгр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віленскі фінансавы цэнтар — сымбаль хуткага эканамічнага росту ў Летуве.
Будынак банку SEB — сымбаль эканамічнага буму ў Эстоніі.

Балты́йскія ты́гры — умоўная назва Балтыйскіх дзяржаваў (Эстонія, Латвія і Летува) ў пэрыяд іхняга эканамічнага буму (2000—2006/2007). Тэрмін створаны па аналёгіі з Чатырма азіяцкімі тыграмі і Кельцкім тыграм, як у пэрыяды іхняга эканамічнага буму называлі адпаведна краіны Ўсходняе Азіі і Ірляндыю.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 2000 року ў эканоміках Балтыйскіх тыграў былі распачатыя грунтоўныя рэформы і лібэралізацыя. Разам з параўнальна таннай і эфэктыўнай працоўнай сілай гэта прыцягнула вялікія аб’ёмы замежных інвэстыцыяў і выклікала эканамічны рост. У 2006—2007 роках Балтыйскія тыгры мелі найбольшыя аб’ёмы росту ў Эўропе. Прыкладам, у 2006 Эстонія павялічыла свой сукупны ўнутраны прадукт на 11,2%, Латвія — на 11,9%, Летува — на 7,5%. Усе тры краіны мелі ўзровень беспрацоўя меншы, чым у сярэднім па ЭЗ. У той самы час адной з нэгатыўных характарыстык эканамічнага росту прыбалтыйскіх дзяржаваў зьяўляўся узрослы дэфіцыт па бягучых апэрацыях і зьнешні дысбалянс.

У траўні 2004 гэтыя тры краіны далучыліся да Эўразьвязу. На момант іх далучэньня сярэднедушавы даход быў значна ніжэйшы, чымся ў сярэднім па ЭЗ (у Летуве — 47% ад сярэдняга ўзроўню ЭЗ), аднак былі вялікія спадзевы, што прытрыманьне абранае палітыкі дазволіць наблізіцца да гэтага ўзроўню. На 2010 рок быў заплянаваны пераход усіх трох дзяржаваў на эўра.

Аднак у 2008 року з прычыны фінансавага крызісу наступавала значнае падзеньне эканамічнага росту трох дзяржаваў. Гадавыя тэмпы росту ў Летуве ўпалі да 3%, у Латвіі да −4,6%, у Эстоніі да −3,6%. Найбольш адчувальна гэта адбілася на СУП, які ў Латвіі зьменшыўся ў параўнаньні зь мінулым годам на 19,6%, у Летуве — на 16,8% і ў Эстоніі — на 16,2%[1]. Па выніках 2009 року ўсе тры дзяржавы апынуліся ў пяцёрцы найгоршых краінаў сьвету па дынаміцы СУП[2] (Латвія на апошнім месцы, Летува — на другім ад канца, Эстонія — на пятым).

Узровень беспрацоўя перавысіў сярэдні па ЕЗ — у Латві да канца 2008 вырас у параўнаньні зь мінулым годам з 5,7% да 10,4%, у Эстоніі — з 4,1% да 9,2%, у Летуве — з 4,3% да 8%[3]. Улетку 2009 найвышэйшы ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Латвіі (17,2%) і Эстоніі (17%).

У 2010 эканамічная сытуацыя стабілізавалася, і ў 2011 тройка дзяржаваў ізноў мела найбольшыя тэмпы эканамічнага росту ў Эўрапейскім Зьвязе: латвійскі СУП павялічыўся на 5,5%, летувіскі на 5,9%, а эстонскі — на 7,6% (найвялікшае значэньне ў ЭЗ)[4].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэмпы росту СУП[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Латвія 6,1% 7,3% 7,2% 7,6% 8,9% 10,1% 11,2% 9,6% −3,3% −17,7% −0,3% 5,5% 2,1% 4,0%
Летува 12,3% 6,7% 6,8% 10,3% 7,4% 7,8% 7,8% 9,8% 2,9% −14,8% 1,4% 5,9% 2,3% 3,8%
Эстонія 9,7% 6,3% 6,6% 7,8% 6,3% 8,9% 10,1% 7,5% −3,7% −14,3% 2,3% 7,6% 1,2% 4,0%
Зьвесткі паводле Эўрастату (зьвесткі за 2012—2013 рокі прагнозныя)

СУП на душу насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы прыведзеныя значэньні па парытэце пакупніцкае здольнасьці (ППЗ) ў міжнародных далярах. У дужках пазначаныя СУП на душу насельніцтва ў адсотках ад сярэдняга па Эўразоне (таксама ў ППЗ).

2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012
Латвія 7688
(31,1%)
8542
(33,3%)
9315
(35,6%)
10 262
(38,3%)
11 506
(41,2%)
13 181
(45,3%)
15 350
(48,3%)
17 437
(52,4%)
17 071
(50,1%)
15 218
(46,6%)
15 026
(46,4%)
15 367
16 102
Летува 8437
(34,1%)
9257
(36,1%)
10 088
(38,5%)
11 410
(42,6%)
12 622
(45,2%)
14 218
(48,8%)
15 922
(50,1%)
17 907
(53,8%)
18 946
(55,6%)
17 315
(53,0%)
16 973
(52,4%)
17 669
19 008
Эстонія 9909
(40,0%)
10 935
(42,6%)
12 044
(46,0%)
13 284
(49,6%)
14 882
(53,3%)
16 618
(57,1%)
18 819
(59,3%)
20 584
(61,8%)
20 259
(59,4%)
18 386
(56,3%)
18 266
(56,4%)
18 790
19 811
Зьвесткі паводле Міжнароднага валютнага фонду

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Latvia’s Economy Contracted Record 19.6% Last Quarter (Update3)(анг.) Bloomberg Праверана 22 кастрычніка 2012 г.
  2. ^ Country Comparison :: National product real growth rate(анг.) The World Factbook. CIAПраверана 22 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Самые безработные страны ЕС(рас.) РБК. Рейтинг Праверана 22 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ Elita Kalniņa. (09.03.2012) GDP of Latvia increased by 5.5% in 2011(анг.) The Baltic Course. Праверана 22 кастрычніка 2012 г.