Балцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Балцкі раён
Балтський район
Balta raion coat of arms.png
Balta raion flag.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Балтв
Дата ўтварэньня 1797
Насельніцтва 48 604
Шчыльнасьць 36,91 чал./км²
Плошча 1 317 км²
Месцазнаходжаньне
Балцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-4866
Паштовыя індэксы 66105

Балцкі раён (па-ўкраінску: Балтський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балта.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён мяжуе на поўначы зь Віньніцкай і кіраваградзкай абласьцямі, на ўсходзе з Саўранскім і Любашаўскім, на поўдні — з Ананьеўскім і Катоўскім, на захадзе — Кадымскім раёнамі Адэскай вобласьці.

Разьмешчаны ў лесастэпавай зоне і ўяўляе сабой паднятую грудкаватую раўніну з ваганьнямі вышыні ад 280 да 400 мэтраў над узроўнем мора. У розных накірунках раўніна расьсечаная рачнымі далінамі, бэлькамі і ярамі. Вельмі распаласаваная паверхня Балцкага раёну з часткай Валына-Падольскага ўзвышша, якая зьяўляецца вадападзелам паміж басэйнамі Днястра і Паўднёвага Буга.

Клімат умерана-кантынэнтальны.

Прыродныя рэсурсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі Балцкага раёну знаходзяцца такія прыродныя рэсурсы:

  • Водныя рэсурсы — рэкі: Кадыма, Смолка, Саўранка належаць басэйна Паўднёвага Буга. У раёне каля 80 невялікіх вадасховішчаў і вадаёмаў (агульная плошча 825 га).
  • Зямельныя рэсурсы — распаўсюджаныя чарназёмы (91% плошчы раёну), цёмна-шэрыя глебы. Гліны — 2 кар’еры агульнай плошчай 10,4 га (Балцкае — 5,9 га і Пужайкаўскае — 4,5 га).
  • Лясныя масівы (плошчай 23,834 тыс. га) — дубовыя лясы сумесна з клёнам, грабам, ясенем і г. д.