Баляслаў Масьціцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баляслаў Масьціцкі
14 сьнежня 1877(1877-12-14)[1]18 лютага 1918(1918-02-18)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Баляслаў Эўзэбюш Масьціцкі (па-польску: Bolesław Euzebiusz Mościcki; 1877, Высокае Мазавецкае — 18 лютага 1918, ваколіцы Лунінца) — польскі вайсковец, палкоўнік.

Скончыў афіцэрскую школу ў 1902 годзе. Пасьля ў расейскім войску.

Першы камандзір Крэавецкага ўланскага палку. Удзельнік Расейска-японскай і Першай сусьветнай вайны. На апошняй — у складзе Першага Польскага Корпусу Доўбар-Мусьніцкага.

Загінуў ад рук бальшавікоў і ўзброеных сялянаў 18 лютага 1918 каля Лунінца пры спробе перайсьці лінію расейска-нямецкага фронту. Яго парэшткі былі спэцыяльна адшуканыя і пахаваныя ў Менску ў катэдральным касьцёле. У 1921 перавезены ў Варшаву ў Касьцёл Сьвятога Крыжа. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Bolesław Euzebiusz Mościcki // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]