Балёньня
Балёньня (па-італьянску: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёну Эмілія-Раманьня. Разьмяшчаецца паміж ракой По і Апэнінамі. Насельніцтва — амаль 370 000 чалавек.
Гісторыя [рэдагаваць]
Балёньня была заснаваная этрускамі пад назовам Felsina. Пазьней яна зрабілася рымскай калёніяй (каля 189 году да н. э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балёньня была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.
Унівэрсытэт [рэдагаваць]
Балёньня вядомая сваім унівэрсытэтам, які лічыцца найстарэйшым у Эўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцьця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг'еры, Франчэска Пэтрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капэрнік, Томас Бэкет.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Балёньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |