Бамбарда
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бамбарда (па-француску: bombarde) — тып гарматы, які быў ва ўжытку ў Эўропе ў XIV—XVI стагодзьдзях. і зьяўляўся адным зь першых эўрапейскіх тыпаў гармат. Ужываўся пры аблозе і абароне крэпасьцяў.
Ствол жалезна-каванай, пазьней — бронзава-літай канструкцыі, адносна кароткі (5-6 калібраў) і тоўстасьценны. Калібар да 1000 мм, маса да 14-19 т. Маса каменнага ядра да 300—400 кг; дальнасьць стральбы да 700 м.[1] Зарадная камора магла быць меншага дыямэтру. Лафэт звычайна брусовы, радзей колавы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Параметры паводле: Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил. С.95.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бамбарда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў