Бамбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бамбэрг
ням. Bamberg
Бамбэрская Старая ратуша
Бамбэрская Старая ратуша
Wappen Bamberg.svg
Герб Бамбэргу
Першыя згадкі: 902
Краіна: Нямеччына
Фэдэральная Зямля: Баварыя
Акруга: Верхняя Франконія
Плошча: 54 58 км²
Насельніцтва
колькасьць: 70 863 чал. (2012)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +49(0)951
Паштовыя індэксы: 96047, 96049-96052
Нумарны знак: BA
Геаграфічныя каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9Каардынаты: 49°54′ пн. ш. 10°54′ у. д. / 49.9° пн. ш. 10.9° у. д. / 49.9; 10.9
Бамбэрг на мапе Нямеччыны
Бамбэрг
Бамбэрг
Бамбэрг
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.stadt.bamberg.de/
Стары горад Бамбэргу
Town of Bamberg*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Dom, Residenz, Sand von St. Martin 14-09-2003.JPG
Выгляд на Стары горад Бамбэргу з Саборам і Рэзыдэнцыяй
Краіна Нямеччына
Тып культурны
Крытэры ii, iv
Спасылка 624
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Каардынаты Каардынаты: 49°32′ пн. ш. 10°32′ у. д. / 49.54° пн. ш. 10.54° у. д. / 49.54; 10.54
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1993  (17 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Ба́мбэрг (па-нямецку: Bamberg, у сярэдневеччы Babenberg, на бамбэрскай гаворцы франконскага дыялекту Bambärch) — горад у Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Баварыя, у акрузе Верхняя Франконія. Унівэрсытэцкі горад, цэнтар аднайменнага арцыбіскупства. Разьмешчаны на сямі ўзгорках, Бамбэрг мае мянушку «Франконскі Рым». Насельніцтва складае 70 863 чалавек (па стане на 31 сьнежня 2012).

Стары горад Бамбэргу — найбуйнейшы з найлепш захаваных гістарычных цэнтраў нямецкіх гарадоў. У 1993 годзе ён быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбэрг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладаньне роду Бабэнбэргаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабэнбэрх»). У 973 імпэратар Атон II падараваў Бамбэрг свайму стрыечнаму брату Гэнрыху. Яго сын, Гэнрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбэрскага сабору. У 1430 да гораду падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбурскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагодзьдзі Бамбэрг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад швэдзкіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад францускіх. Але ў пэрыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, Бамбэрг перажывае культурны росквіт. З 1802 Бамбэрг у складзе Баварыі. У час Рэвалюцыі 1848-1849 гадоў Бамбэрг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасьля Другой Сусьветнай вайны Бамбэрг знаходзіўся ў амэрыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу і дагэтуль у горадзе разьмешчаны гарнізон арміі ЗША.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе разьвіта вытворчасьць камлектуючых для аўтамабіляў, электратэхнікі і харчовая прамысловасьць, асабліва вытвочасьць піва. Значную ролю ў эканоміцы гораду грае турызм.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіліся ў Бамбэргу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвязаныя з Бамбэргам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбэрг у фільмах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбэрг служыў дэкарацыямі для шматлікіх фільмаў, сярод якіх:

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бамбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў