Банальная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бана́льная ры́фма — рыфма, якая ў выніку частага ўжываньня рознымі паэтамі страціла сваю навізну і неспадзяванасьць. Яшчэ А. Пушкін высьмейваў сваіх сучасьнікаў-паэтаў за эксплюатацыю банальных рыфмаў тыпу кровь — любовь, розы — морозы і г. д. У кожнай нацыянальнай паэзіі ёсьць свае банальныя рыфмы, супраць якіх змагаецца літаратурная грамадзкасьць. У беларускай паэзіі такія рыфмы, як сонца — аконца — бясконца, сьнег — сьмех, век — чалавек, сьлед — сьвет і некаторыя іншыя, успрымаюцца сёньня як банальныя рыфмы, сугуччы ніжэйшага гатунку.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]