Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°55′0″ пн. ш. 27°32′59″ у. д. / 53.91667° пн. ш. 27.54972° у. д. / 53.91667; 27.54972

«Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 жніўня 2011 (12 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Уласьнікі Савет міністраў Беларусі (96%), «Беларуськалій» (4%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35[1]
Ключавыя фігуры Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская[2]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя аблігацыя
Паслугі абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад[3]
Абарачэньне 681,061 млн рублёў (2019 год; 323,759 млн $)
Апэрацыйны прыбытак 328 662 млн рублёў (2019 год; 156,237 млн $)
Чысты прыбытак 286,198 млн рублёў (2019 год; 136,051 млн $[4])
Лік супрацоўнікаў 838 (2020 год)
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Прамагралізінг», «БР-Кансалт»
Аўдытар «КПМГ» (Ангельшчына)

«Банк разьвіцьця́ Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўны банк Беларусі, створаны ў жніўні 2011 годзе дзеля фінансаваньня дзяржаўных праграмаў і сацыяльна значных інвэстыцыйных праектаў.

На 2021 год Банк разьвіцьця Беларусі ўлучаў аддзяленьні ў 5 абласных цэнтрах па-за сталіцай[5] і замежнае прадстаўніцтва ў Ангельшчыне — у горадзе Лёндане па вуліцы Лідэнхола, д. 122[6]. Доля ўраду Беларусі складала 96 %. У банкаўскі холдынг уваходзіла 7 прадпрыемстваў: 1) «Прамагралізінг» (78 % паёў), 2) «Прамагралізінг-Украіна» (Кіеў), 3) «Прамагралізінг-Цэнтар» (Расея, Санкт-Пецярбург), 4) «Бягомльскае» (Докшыцкі раён; земляробства),5) «БР-Кансалт» (дрэваапрацоўка), 6) «БР-Форэст» (Барысаў; лесазагатоўка), 7) «БР-Вуд» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць; лесапілка)[7].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» зарэгістраванае 1 жніўня 2011 году пад нумарам 191683861. Статутны фонд — 20 мільярдаў рублёў (доля ўраду — 95%, доля Нацбанку — 5%)[8].

Пасаду старшыні праўленьня банку з 31 ліпеня 2012 року заняў Сяргей Румас[9], хоць яшчэ ў чэрвені кіраўнічка Нацыянальнага Банку Надзея Ермакова абвяргала гэткую магчымасьць[10].

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • фінансаваньне праектаў, уключаных у праграмы, якія зацьвярджаюцца прэзыдэнтам і/або ўрадам Рэспублікі Беларусь, шляхам прадастаўленьня крэдытаў на іхнюю рэалізацыю ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці ў парадку, усталяваны Саветам Міністраў па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • набыцьцё актываў банкаў у адпаведнасьці зь пералікам такіх актываў і парадкам, якія зацьвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Апэрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • прыцягваньне пазыкаў і крэдытаў;
  • прыцягваньне сродкаў бюджэту ў дэпазыты;
  • прадастаўленьне крэдытаў на рэалізацыю дзяржаўных праграмаў ад уласнага імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасьці, платнасьці і вяртальнасьці;
  • адкрыцьцё і вядзеньне банкаўскіх рахункаў юрыдычных асобаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, дзеля акумуляваньня часткі выручкі, накіроўванай выключна на пагашэньне запазычанасьці, якую маюць перад ім;
  • правядзеньне разьлікаў у безнаяўнай форме праз карэспандэнцкія ды іншыя рахункі, адкрываныя ААТ «Банкам разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і іншых банках;
  • абслугоўваньне і пагашэньне зьнешніх дзяржаўных пазыкаў і зьнешніх пазыкаў, прыцягнутых пад гарантыі ўраду Рэспублікі Беларусь, якія прадастаўляюцца для фінансаваньня праектаў, уключаных у дзяржаўныя праграмы;
  • набыцьцё актываў банкаў на падставе дагавароў саступкі патрабаваньня за кошт сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь».

Банк разьвіцьця ня мае ліцэнзіі на зьдзяйсьненьне банкаўскае дзейнасьці, таму не аказвае паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам[11].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 чэрвеня 2011 г. кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Крыс Джарвіс прапанаваў стварыць Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь у рамках 3-гадовых ператварэньняў для пераадоленьня фінансавага крызісу: «У банкаўскай сфэры неабходна забясьпечыць фармаваньне банка разьвіцьця, які будзе добра фукцыянаваць. Уласна кажучы, на гэты банк ляжа прадастаўленьне новых крэдытаў у рамках дзяржаўных праграмаў, якія зараз па субсідаваных стаўках прадстаўляюцца камэрцыйнымі банкамі»[12]. Банк разьвіцьця створаны паводле загаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №261 ад 21 чэрвеня 2011 року. Першапачаткова месьціўся ў Першамайскі раёне Менску па вуліцы Сурганава, д. 66.

За 2019—2020 гады актывы Банка разьвіцьця Беларусі вырасьлі ў 1,5 разы да 12 млрд рублёў[13] (4,9 млрд даляраў ЗША).

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 лютага 2022 году банк быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўразьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў[14].

У сакавіку 2022 году банк быў адключаны ад SWIFT[15].

У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя сьпісы Канады, Новай Зэландыі, Швайцарыі, Украіны ды Японіі[16]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[17].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Асабісты прыём (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Пералік апэрацыяў (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Васіль Паўленка, Андрэй Жышкевіч, М.А. Арлоўская. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць з аўдытарскімі высновамі за 2019 год (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 13 красавіка 2020 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  5. ^ Сетка аддзяленьняў (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  6. ^ Прадстаўніцтва (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  7. ^ Склад банкаўскага холдынгу (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  8. ^ Капитал Банка развития планируют увеличить в 150 раз (рас.) Белорусский партизан Праверана 5 лістапада 2012 г.
  9. ^ Румасу временно вернули полномочия вице-премьера (рас.) Белорусский партизан Праверана 5 лістапада 2012 г.
  10. ^ Кто станет новым руководителем Банка развития? (рас.) Банки Беларуси. Бизнес-лидер (30 чэрвеня 2012). Праверана 5 лістапада 2012 г.
  11. ^ Информация о банке Банк развития Республики Беларусь ОАО (рас.) InfoBank.by Праверана 5 лістапада 2012 г.
  12. ^ Павал Берасьнеў. Крызіс аказаўся больш моцны і разьвіваўся больш хутка, чым мы маглі сабе ўявіць // Зьвязда : газэта. — 15 чэрвеня 2011. — № 110 (26974). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ а б Галоўчанка прадставіў калектыву Банка разьвіцьця новага кіраўніка // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 сакавіка 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.
  14. ^ COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (анг.) EUR-Lex(en) Праверана 2022-02-22 г.
  15. ^ Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  16. ^ Відкрите акціонерне товариство "Банк розвитку Республіки Білорусь"
  17. ^ Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах (бел.) Новы час

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны (рас.) // ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь», 2021 г. Праверана 5 сакавіка 2021 г.