Банска Шцьяўніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Банска Шцьяўніца
Banská Štiavnica
Нэарэнэсансавы будынак у Банскай Шцьяўніцы
Нэарэнэсансавы будынак у Банскай Шцьяўніцы
Banska Stiavnica CoA.png
Герб Банскай Шцьяўніцы
Першыя згадкі: 1156
Горад з: 1238
Краіна: Славаччына
Край: Банскабыстрыцкі край
Раён: Банска Шцьяўніца
Прыматар: Павал Блажанка
Плошча: 46,74 км²
Вышыня: 600 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

10 662
230 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 0 45
Паштовы індэкс: 969 24
Аўтамабільны код: BS
Геаграфічныя каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. / 48.45861; 18.89306Каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. / 48.45861; 18.89306
Банска Шцьяўніца на мапе Славаччыны
Банска Шцьяўніца
Банска Шцьяўніца
Банска Шцьяўніца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.banskastiavnica.sk

Ба́нска Шцья́ўніца (па-славацку: Banská Štiavnica, па-нямецку: Schemnitz, па-вугорску: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славаччыне ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі. Насельніцтва каля 11 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банскай-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імеверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча срэбра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадзкія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каляністы з Тыроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад зьнішчыў моцны землятрус. У сярэдзіне XV ст. узьнікаюць Стары і Новы Замак — умацаваньні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусьветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаныя выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банскай-Шцьяўніцы ўзьнікае першая ў Вугоршчыне Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Вугоршчыны пасьля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банска Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэньне, але зьяўляецца папулярным турыстычным месцам Славаччыны.

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Банска Шцьяўніцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў