Бан-Жвірба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бан-Жвірба
Ban zvirba basowiszcza 2009.jpg
выступ гурта на Басовішчы-2009
Інфармацыя
Гады 1999 — цяперашні час
Адкуль Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская
Жанр folk / rock
Афіцыйная старонка http://banzhvirba.com/
Удзельнікі
Удзельнікі Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Крыстына Прыходзька-Перагудаў, Дзьмітры Вінаградаў
Былыя ўдзельнікі Дзьмітры Лазарэнка
Юлія Петрушкевіч

Бан-Жвірба — беларускі музычны гурт з Гомлю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурту The Dazers.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурту The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Крыстына Прыходзька-Перагудаў ды Дзьмітры Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе [1]. Дэбютавалі 2 верасьня 1999 году на разагрэве ў N.R.M. [2]. У 2000 годзе выпусьцілі свой першы альбом, які назвалі сваёй назвай. Найбольш папулярнымі сталі дзякуючы песьні «Канапелька». У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[3]. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам Крама. Пасьля сканчэньня канцэртаў яшчэ ў гэтым ж годзе з гурту зышоў Дзьмітры Лазарэнка, якога зьмяніў Дзьмітры Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусьціў другі альбом — Палын-трава. У 2007 годзе выпусьцілі трэці альбом Забабоны [4]. Юбілейны альбом Дагары нагамі атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсьце Рок за баброў[5].

З 2000 году ўдзельнічалі ў фэстывалі Басовішча [1]. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы [6]. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фэстывалях Беларусі, Польшчы, Украіны ды Расеі [4].

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Альбомы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Ban Żwirba / Wschodni folk (пол.)
  2. ^ Афіцыйная старонка (рас.)
  3. ^ Алег Улевіч (19 лістапада 2000) Таўкачыкі. Дзень другі Грамадзтва. Tut.byПраверана 25 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ a b БАН-ЖВІРБА / www.euroradio.fm (рас.)
  5. ^ «Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by (рас.)
  6. ^ BASOWISZCZA 20-21.07.2001 www.bialorus.pl (пол.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты