Барабан (архітэктура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цыліндрычны барабан, на які абапіраецца купал.

Бараба́н — цыліндрычная або шматгранная частка будынка, якая нясе купал. Ніжняя частка барабана абапіраецца на сьцены або падпружныя аркі, якія ўмацоўваюць або падтрымліваюць скляпеньні. Звычайна барабан вянчае будынак не ратандальнай, а прамавугольнай формы, а для пераходу ад квадратнага ў пляне падмурка да круглага ў сячэньні барабана выкарыстоўваюцца або асобыя трохвугольныя скляпеньні — ветразі, або тромпы[1], то бок нішападобныя скляпеністыя канструкцыі па вуглах квадратнага падножжа.

Барабан, як правіла, прарэзаны выцягнутымі вокнамі, а знадворку можа быць аформлены аркатурным ці аркатурна-калёнчатым поясам і іншым архітэктурным дэкорам. Барабан часьцяком выкарыстоўваецца ў архітэктуры купальных хрысьціянскіх цэркваў, асабліва, праваслаўных.

У архітэктуры Беларусі барабан вядомы з XI стагодзьдзя.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Барабан (архітэктура)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў