Баравікі (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баравікі
трансьліт. Baraviki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Мокраўскі
Насельніцтва
колькасьць: 38 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 26
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225147[2]
СААТА: 1256845011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′12″ пн. ш. 24°31′38″ у. д. / 52.68667° пн. ш. 24.52722° у. д. / 52.68667; 24.52722Каардынаты: 52°41′12″ пн. ш. 24°31′38″ у. д. / 52.68667° пн. ш. 24.52722° у. д. / 52.68667; 24.52722
Баравікі на мапе Беларусі ±
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі
Баравікі

Баравікі́[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Пружанаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 38 жыхароў, 26 двароў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа паходзіць ад слова «бор», бо паселішча было заснаванае ля сясновага бору; або ад назвы прафэсіі баравіка-печніка, які ўмеў ладзіць бораў — частку дымаходу ад печы да асноўнага коміну[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 675 дзесяцінаў[5]. Паводле перапісу 1897 року 403 жыхары, 60 двароў; на пачатку XX стагодзьдзя 472 жыхары.

За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].

З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 року ў вёсцы 230 жыхароў, у 2003 — 72 жыхары, 39 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 403 жыхары, 60 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 472 жыхары; 1970 год — 230 жыхароў; 1999 год — 69 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 72 жыхары, 39 двароў; 2005 год — 66 жыхароў, 37 двароў[7]; 2010 год — 41 жыхар; 2012 год — 38 жыхароў, 26 двароў[1]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н529 КалядзічыРажковічыЛяжайка[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Боровики (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 14 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
  4. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  5. ^ Borowiki (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 210
  6. ^ Borowiki, вёска. Radzima.net. Праверана 14 сакавіка 2012 г.
  7. ^ Баравікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493
  8. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 23 сакавіка 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]