Барак Абама
| Барак Абама | |
| 44-ы Прэзыдэнт ЗША | |
|---|---|
| 20 студзеня 2009 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Джордж Ўокер Буш |
| Сэнатар ЗША ад штату Іліной | |
| 4 студзеня 2005 — 16 лістапада 2008 | |
| Папярэднік: | Пітэр Фіцжэральд |
| Наступнік: | Роланд Барыс |
| Чалец сэнату штату Іліной | |
| 8 студзеня 1997 — 4 лістапада 2004 | |
| Прэзыдэнт: | Біл Клінтан Джордж Ўокер Буш |
| Папярэднік: | Эліс Палмэр |
| Наступнік: | Кўаме Раўл |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 4 жніўня 1961 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША |
| Жонка: | Мішэль Абама |
| Дзеці: | Маліа Эн, Наташа |
| Адукацыя: | Калюмбійскі ўнівэрсытэт Гарвард |
| Рэлігія: | пратэстант |
Бара́к Хусэ́йн Аба́ма II (па-ангельску: Barack Hussein Obama II; нарадзіўся 4 жніўня 1961) — 44-ы прэзыдэнт ЗША (ад 20 студзеня 2009), сэнатар ЗША ад штата Іліной ад 2005 да 2009, чалец Дэмакратычнай партыі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру 2009 году за «надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі»[1].
Галоўным канкурэнтам Абамы на выбарах 2008 году быў сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн. Канкурэнткай Абамы ўнутры самой Дэмакратычнай партыі была жонка былога прэзыдэнта Біла Клінтана Гілары Клінтан. Яна мела больш шанцаў стаць кандыдаткай у прэзыдэнты, але дзякуючы падтрымцы валанцёраў Абама перамог на лякальных партыйных выбарах. 7 чэрвеня 2008 Гілары Клінтан заявіла аб спыненьні змаганьня за вылучэньне яе кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША. У перадвыбарчай кампаніі Барак Абама выступаў супраць вайны ў Іраку, але за прыцягненьне дадатковых вайсковых сілаў ЗША ў Аўганістан. 5 лістапада 2008 года Барак Абама быў выбраны 44-м прэзыдэнтам ЗША[2].
Абама — першы афраамэрыканец, высунуты на пост прэзыдэнта ЗША. Пачатак ягонага прэзыдэнцкага тэрміну супаў з сусьветным эканамічным крызысам. Плян па пераадоленьні крызысу, прапанаваны Абамам Сэнату ЗША, закключася ўў выдаткаваньні $ 787 млрд для пераадоленьня рэцэсыі. Гэты плян атрымаў назву «Біль Стымулу» (па-ангельску: the Stimulus Bill). Таксама былі зробленыя датацыі банкам ды буйным машынабудаўнічым прадпрыемствам ЗША. На працягу першага году прэзыдэнцтва Барака Абамы ягоны рэйтынг неўхільна зьніжаўся[3].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крынiцы [рэдагаваць]
- ^ Барак Абама — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру — Радыё Свабода
- ^ Абама перамог Маккейна — Радыё Свабода
- ^ Барак Абама: год на пасадзе прэзыдэнта — Радыё Свабода
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Барак Абама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная біяграфія (анг.)
- Афіцыйны сайт (анг.)
- Рашэд Чоўдхуры. Барак Абама і новая амэрыканская мара
- Вольга Парфенчык. Чорная надзея Амерыкі
- Рашэд Чоўдхуры. Новая эра амэрыканскага грамадзтва
- Карэн Акопаў. Барак Абама сам пра сябе
|
|||||
|
|||||