Баранавіцкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Баранавіцкая вобласьць (Баранавіцкая вобласць) |
|
| Краіна | БССР |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | БССР |
| Адміністрацыйны цэнтар | Баранавічы |
| Улучае | 26 раёнаў (1939), 16 раёнаў (1952) |
| Найбольшы горад | Баранавічы |
| Іншыя буйныя гарады | Валожын (да 1944), Клецак, Ліда (да 1944), Ляхавічы, Нясьвіж, Наваградак, Слонім, Стоўбцы |
| Дата ўтварэньня | 3 сьнежня 1939 |
| Дата скасаваньня | 8 студзеня 1954 |
| Насельніцтва (1940) | 1184,4 тыс. |
| Плошча | 23,3 тыс.(1940), 13,7 тыс.(1944) км² |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
Баранавіцкая вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР зь лістапада 1939 па 8 студзеня 1954 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Стварэньне
Былое Наваградзкае ваяводзтва пасьля ўзьяднаньня Заходняй і БССР пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году было ператворанае ў Баранавіцкую вобласьць. Абласным цэнтрам стаў горад Баранавічы.
Пастановай ЦК КП(б)Б «Аб адміністрацыйным падзеле на тэрыторыі заходніх абласьцей БССР» ад 20 лістапада 1939 году ў Баранавіцкую вобласьць ўвайшлі былыя паветы Польшчы:
- Баранавіцкі павет
- Наваградзкі павет
- Слонімскі павет
- Шчучынскі павет
- Лідзкі павет
- Нясьвіскі павет
- Стаўпецкі павет
- Валожынскі павет (часткова)
- Гарадзенскі павет (часткова)
[рэдагаваць] Падзел на раёны
[рэдагаваць] 1939
Баранавіцкая вобласьць у 1939 годзе складалася з 26 раёнаў:
- Быценскі раён — Быцень
- Васілішкаўскі раён — Васілішкі
- Валожынскі раён — Валожын
- Воранаўскі раён — Воранава
- Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
- Дзятлаўскі раён — Дзятлава
- Жалудоцкі раён — Жалудок
- Зэльвенскі раён — Зэльва
- Івянецкі раён — Івянец
- Іўеўскі раён — Іўе
- Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
- Карэліцкі раён — Карэлічы
- Клецкі раён — Клецк
- Лідзкі раён — Ліда
- Любчанскі раён — Любча
- Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
- Мастоўскі раён — Масты
- Мірскі раён — Мір
- Наваградзкі раён — Наваградак
- Навамыскі раён — Новая Мыш
- Нясьвіскі раён — Нясьвіж
- Радунскі раён — Радунь
- Слонімскі раён — Слонім
- Стаўпецкі раён — Стоўбцы
- Шчучынскі раён — Шчучын
- Юрацішкаўскі раён — Юрацішкі
[рэдагаваць] 1952
У сувязі з рэарганізацыяй у Баранавіцкай вобласьці засталося 15 раёнаў і горад абласнога падпарадкаваньня (Баранавічы):
- Быценскі раён — Быцень
- Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
- Дзятлаўскі раён — Дзятлава
- Івянецкі раён — Івянец
- Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
- Карэліцкі раён — Карэлічы
- Клецкі раён — Клецк
- Любчанскі раён — Любча
- Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
- Мірскі раён — Мір
- Наваградзкі раён — Наваградак
- Навамыскі раён — Новая Мыш
- Нясьвіскі раён — Нясьвіж
- Слонімскі раён — Слонім
- Стаўпецкі раён — Стоўбцы
8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны былі перададзеныя Берасьцейскай вобласьці і Менскай вобласьці.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Адміністрацыйны падзел Беларусі: гістарычная даведка(рас.)
- Баранавіцкая вобласьць(рас.)
- Мапы Берасьцейскай вобласьці(рас.)
- Забытая вобласьць Руслан Равяка, Intex-press, 27 кастрычніка 2011
| Вобласьці БССР | |
|---|---|
| Вобласьці |
Бабруйская (1944—1954) · Баранавіцкая (1939—1954) · Беластоцкая (1939—1944) · Берасьцейская (1939) · Віцебская (1938) · Вялейская (1939—1944) · Гарадзенская (1944) · Гомельская (1938) · Магілёўская (1938) · Маладэчанская (1944—1960) · Менская (1938) · Палеская (1938—1954) · Полацкая (1944—1954) · Пінская (1939—1954)
|
| Абласныя цэнтры | |
| Баранавіцкая вобласьць БССР (на 1939) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Быценскі • Васілішкаўскі • Валожынскі • Воранаўскі • Гарадзішчанскі • Дзятлаўскі • Жалудоцкі • Зэльвенскі • Івянецкі • Іўеўскі • Казлоўшчынскі • Карэліцкі • Клецкі • Лідзкі • Любчанскі • Ляхавіцкі • Мастоўскі • Мірскі • Наваградзкі • Навамыскі • Нясьвіскі • Радунскі • Слонімскі • Стаўпецкі • Шчучынскі • Юрацішкаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |