Барань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Барань
Coat of Arms of Barań, Belarus.png Baran city flag.gif
Герб Барані Сьцяг Барані
Першыя згадкі: 1518
Горад з: 1972
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Насельніцтва: 12 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216 25
Паштовы індэкс: 211011
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′ пн. ш. 30°20′ у. д. / 54.483° пн. ш. 30.333° у. д. / 54.483; 30.333Каардынаты: 54°29′ пн. ш. 30°20′ у. д. / 54.483° пн. ш. 30.333° у. д. / 54.483; 30.333
Барань на мапе Беларусі
Барань
Барань
Барань

Бара́нь — места ў Беларусі, на рацэ Адроў. Уваходзіць у склад Аршанскага гарсавету. Насельніцтва 12,0 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 9 км на паўднёвы захад ад Воршы, на аўтамабільнай дарозе Ворша — Коханаў. Найбліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава і Чэрвіна (~3 км).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамі пра Барань (пазьней Старая Барань) як сяло ў валоданьні Астроскіх датуецца 1518. Гетман Канстантын Астроскі заснаваў тут «кульны двор» — прадпрыемства вырабу гарматных куляў. Мясьціна ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У 1598 уладальнік Копыся князь Крыштап Радзівіл заснаваў на гасьцінцы Барысаў — Ворша мястэчка Барань, куды перавёў сваіх падданых са Старой Барані. У XVI ст., згодна з інвэнтарамі, войтам мястэчка Барань быў жыхар сяла Барань Сямён Кавезь, які атрымаў за службу ад князя 2 валокі зямлі. Станам на 1652, паводле інвэнтару, у мястэчку быў гандлёвы пляц і 6 вуліцаў — Копыская, Віленская, Карпацкая, Бранцоўская, Клімавіцкая і Смалянская, якія былі невялікімі (ад 4 да 19 двароў, 80 дзялянак пад забудову); мяшчанам належалі 40 валок ворыўнай зямлі.

У 1704 у Барані збудавалі вуніяцкую царкву Покрыва Прасьвятой Багародзіцы. На 1724 фальварак Барань складаўся з двара зь белай хатай, вазоўняй, лазьняй, броварам (вінакурняй), вязьніцай, пякарняй і стайняй (канюшняй), стадоламі і гумнамі; мястэчка Барань — 26 дамоў, рынак, млын, царква, карчма.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Барань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Аршанскага павету. За адмову прысягнуць на вернасьць Расеі царскія ўлады канфіскавалі ў Радзівілаў маёнтак Копысь з 50 населенымі пунктамі, у тым ліку і мястэчкам Барань. Статус паселішча панізілі да сяла. У XIX ст. мясьціна зрабілася ўласнасьцю абшарніка Пятра Барзова, пазьней перайшла да Мянжынскіх. У 1872 у Барані пачаў працаваць крухмальны завод, які перапрацоўваў штодзённа 600 пудоў бульбы, а ў 1873 — драцяна-цьвіковы завод, які выпускаў цьвікі, дрот, мэблевую пружыну. У 1882 маёнтак Барань перайшоў да стацкага саветніка М. Папова; у гэты час тут існавалі млын і карчма. У пач. XX ст. у маёнтку было 12 двароў, 470 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін лесу. У 1906 тут адкрылася заводзкая вучэльня. У Першую сусьветную вайну зь лютага да кастрычніка 1918 сяло займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Барань ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барань вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам рсельсавету. У 1935 паслеішча атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Барань знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1949 на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» пачалася вытворчасьць першых у Беларусі швацкіх машынаў. 17 траўня 1972 Барань атрымала статус места[1].

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Барані працуюць 2 сярэднія школы № 15 і № 18. У 2007 адкрылася новая ўстанова адукацыі — «Дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй г. Барані», дзе на падвышаным узроўні вывучаюцца 11 розных прадметаў. Апрача таго, працуюць дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 4 дашкольныя ўстановы.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.

[рэдагаваць] Культура

Дзенічаюць бібліятэка і палац культуры.

[рэдагаваць] Эканоміка

Аснову эканомікі Барані складаюць прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці. Асноўнае прадпрыемства — «Лёс» (раней завод «Чырвоны Кастрычнік»). Завод вырабляе дробную радыетэхнічную прадукцыю. Шмат незанятых вытворчых плошчаў.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы

Дзейнічае санаторы-прафілякторы «Лёс»[6].

Захаваліся будынкі колішніх багадзельні (1905) і мэханічнага заводу (кан. XIX — пач XX стст.). У месьце знаходзілася вуніяцкая царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы, збудаваная ў XVIII ст. У 1989 яе перавезьлі ў Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.

У наш час у Барані збудавалі царкву БЭМП (2003), дзейнічае каталіцкая парафія Маці Божай зь Люрда.

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Указ Президиума Верховнго Совета БССР от 17 мая 1972 г. «О преобразовании рабочего посёлка Барань Витебской области в город районного подчинения»
  2. ^ Barań // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 80.
  3. ^ Барань // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Я. Л. Бравер, М. Ф. Спірыдонаў. Барань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 303.
  5. ^ Барань // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  6. ^ Барань // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах