Барбакан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Барбакан ў Кракаве
Барбакан ў Кракаве

Барбакан (па-нямецку: Barbakane) — перадбрамнае ўмацаваньне з унутраным дваром і баявой галерэяй па пэрымэтры звычайна цыліндрычнае або падковападобнае ў пляне. Элемэнт абарончай сыстэмы сярэднявечнага замка ці горада.

У сыстэме ўмацаваньняў барбакан распаўсюдзіўся ў позьнім сярэднявеччы. Мог будавацца непасрэдна каля брамы, або асобна і злучацца з ёй сьценамі. У адрозьненьні ад барбакана перадбрам'е было менш разьвіта і мела меншыя памеры.

У абарончай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага барбакан не сустракаецца. З відаў перадбрамных умацаваньняў былі больш папулярны вынесеныя перад брамамі магутныя цыліндрычныя вежы (прыкладам перад Вострай брамай ў Вільні) ці перадбрам'і (Мірскі замак, Рудніцкая брама ў Вільні).

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Барбакансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады