Барбара Радзівіл (Завіша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барбара Завіша
Barbara Radzivił (Zaviša). Барбара Радзівіл (Завіша).jpg
Барбара Завішанка. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Род: Завішы

Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 сьнежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадзкая дзяячка.

[рэдагаваць] Біяграфія

З шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштапа Станіслава і Тэрэзы з Тышкевічаў.

У ліпені 1710 выйшла замуж за Мікалая Фаўстына Радзівіла.

У часы бескаралеўя у 1733 была адной з ініцыятараў стварэньня канфэдэрацыі Наваградзкага ваяводзтва, скіраванай супраць кандыдата на сталец Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расейскім імпэратарскім двары.

Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраньнем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Наваградзкім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідзкім сойміках[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Андрэй Мацук. Радзівіл Барбара // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 384.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты