Барджыгіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Барджыгін ("сінявокія" ці "шэры воўк"; халха-мангольская мова: Боржигин; кітайская мова: 博爾濟吉特; піньін: Bó'ěrjìjítè) – напаўлегендарны старажытнаалтайскі род (абок), які паходзіць ад Буртэ-Чыно (жыў у ІІІ ст., пасяліўся ў Хэнтэі (цэнтральна-ўсходняя Манголія) ля гары Бурхан-Халдун). Ад шлюбу Дабун-Мэргэна з Алан-гоа пайшлі пяць мангольскіх (Бэлгунут, Бугунут, Хатагін, Салджыют, уласна Барджыгін) і чатыры айрацкія роды (плямёны). З роду Барджыгін пасьля вылучыліся шматлікія вядомыя роды, такія як Барулас, Уруўд, Мангуд, Тайджыют, Чанос, Кіят і іншыя. Заснавальнікам роду Кіят быў Хабул-хан, першы агульнамангольскі хан, прадзед (элэнчэг) Чынгісхана. Унук Хабул-хана Есугэй-багатур заснаваў род Кіят-Барджыгін. Найменьне роду, мабыць, тлумачыцца тым, што менавіта ў Есугэя й ягоных нашчадкаў выявілася характэрная зьнешнасьць Барджыгінаў. Усе нашчадкі Есугэя, у тым ліку і ягоны сын Чынгісхан, належылі да роду Кіят-Барджыгін.

Пры гэтым, усе роды якія вылучыліся былі па стаўленьні да роду Барджыгінн косткай (ясун) і складалі разам зь ім велізарны экзагамны род, шлюбы ўнутры якога былі забароненыя.

Прадстаўнікі роду дагэтуль карыстаюцца пашанай сярод манголаў, нягледзячы на тое, што за часы камуністычнага рэжыму шмат іх роду было вынішчана, а ужываньне родавага найменьня было забаронена да 1997, што спрычынілася да страты памяці пра сваіх продкаў.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радавод засноўваецца на сямейных сьпісах (ургийн бичиг) манголаў, “Таямнічым апавяданьні” («Таемнай гісторыі манголаў») і «Алтан дэптэр» («Залатая кніга»), афіцыйнай гісторыі, вытрымкі зь якой прыводзіў Рашыд ад-Дзін.

Раньні радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Буртэ-Чыно (літ. Шэры Воўк), ж. – ад 254 Гоа-Марал (літ. Прыгожая саміца)

  1. Батцагаан (літ. Моцна Белы)
    1. Тамачы
      1. Харычар-Мэргэн (літ. Добры Лучнік)
        1. Уўжым Буўрал (літ. Спакойны Стары)
          1. Саліхажу
            1. Іх нудэн (літ. Вялікавокі)
              1. Сэмсачы
                1. Харчу
                  1. Барджыгідэй-Мэргэн, першы з мангольскіх князёў, які насіў родавае імя Мэн. Ж. – Мангалжын-гоа, адзіная дачка Харылардай-Мэргэна
                    1. Таргалджын-баатур (літ. Багаты), ж. – Барагжын-гоа
                      1. Дабун-мэргэн, ж. – Алан-гоа з роду хоры-туматаў (паводле Рашыд ад-Дзіна, з племя куралас)
                        1. Бэлгунатай, заснавальнік мангольскага роду Бэлгунут
                        2. Бугунатай, заснавальнік мангольскага роду Бугунут
                        3. Баху-хатагі, заснавальнік мангольскага роду Хатагін
                        4. Бухату-салджы, заснавальнік мангольскага роду Салджыют
                        5. Баданчар, заснавальнік мангольскага роду Барджыгін (гл. ніжэй)
                      2. Дуба-сахор, заснавальнік айратаў
                        1. Даной
                        2. Дагшын
                        3. Эмнэга
                        4. Эрхэ

Альтан Ураг (Залатое дрэва; радавод непасрэдных продкаў Чынгісхана)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баданчар (970-?)

  1. Хабічы-баатур (літ. Спраўны; у Рашыд ад-Дзіна Бука; 989-?)
    1. Мэнэн-Тудун (Дутум-Мэнэн)
      1. Хачы-хулэг (Хачы-Кулюк)
        1. Хайду, жыў ува Ўнутранай Манголіі на рацэ Анон, каля 1030 аб’яднаў мангольскія плямёны й быў прызнаны кітайцамі за хана
          1. Байшынхор-Дагшын (літ. Люты Байшынхор)
            1. Тумбінай-Сэцэн (літ. Мудры; 1089-?)
              1. Хабул-хан (1101-1148), першы хан усіх манголаў (Хамаг Монгол), заснавальнік роду Кіят, прадзед Чынгісхана (гл. ніжэй)
              2. Сім-Сэчуле
          2. Чырхай-Лянхуа (Чарахай-Лінху, Чаракэ-Лінгум), заснавальнік роду Тайджыют
          3. Чаачжын-Артэгай
      2. Хачын
        1. Наягідай, заснавальнік роду Наякін
      3. Хачыў
        1. Барултай, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
      4. Хачула
        1. Еке-Барул, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
        2. Учуган-Барул, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
      5. Хачыюн
      6. Харандай
      7. Начын-баатур
        1. Уруўдай, заснавальнік роду Уруўд
        2. Мангутай, заснавальнік роду Мангуд
  2. Баарыдай, заснавальнік роду Баарын, да якога належыў паплечнік Чынгісхана й першы ўладар айратаў Хорчы-наён

Апроч таго ў Баданчара былі два прыёмныя сыны Джадарадай (заснавальнік роду Джадаран, зь якога паходзіў Джамуха, пабрацім (анда) і супернік Чынгісхана) і Чжоўрдай (Буктай; заснавальнік роду Чжоўрэід).

Кіяты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хабул-хан (1101-1148), першы хан усіх манголаў (Хамаг Монгол), заснавальнік роду Кіят

  1. Ахін-бархаг (Укін-Баркак), замардаваны чжуржчэнямі
    1. Хутухту-Джуркі, заснавальнік роду Джуркі
      1. Сэчэ-бэкі
      2. Тайчу
  2. Бартан-баатур (літ. Ганарлівы баатур), ж. – Сунігул
    1. Мэнгэту-хіян (Мунгэту-Кіян)
    2. Нэхуун-тайшы
    3. Есугэй (1134-1171), заснавальнік роду Кіят-Барджагін (гл. ніжэй)
    4. Дарытай-атчыгін
  3. Хутагт-Манхор (Хутухту-Мунгур)
    1. Буры-Бока
  4. Хутула-хан, трэці ўсемангольскі хан
    1. Джочы
    2. Хірамгу (Гірмаў)
    3. Алтан, заснавальнік роду Ужэд
  5. Хулан
    1. Эке-Цэрэн
  6. Хадаан
  7. Тадоен-атчыгін

Кіят-Барджыгіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Есугэй (1134-1171), ж. – 1) Гёэлюн з роду Алханут; 2) Сачыхэл

  1. Тэмуджын (1162-1227), мангольскі хан ад 1206, заснавальнік роду Чынгізідаў
  2. Хасар (1164-1220)
    1. Егу (Егэлэй)
    2. Есунгэ-Энхтумур
      1. Шатар шыд тайж
      2. Бабуш
      3. Білгуўн тайжы
      4. Хангор
        1. Бамбухор тайжы
        2. Аргантумур
        3. Баяртумур
        4. Бурнээ сэцэн
        5. Агсалгалтай тайжы
          1. Аругтумур, кіраўнік айрацкага роду Хашуўд
          2. Уругтумур, кіраўнік айрацкага роду Хашуўд
    3. Тогтонгаа
    4. Багтагдар
    5. Халарч
  3. Хачыюн
    1. Элжыгтэй (Эльчыдай)
    2. Цахула
    3. Холхур
    4. Тулунэ
  4. Тэмугэ-атчыгін (?-1242/ 1246)
    1. Адон (літ. Зорны)
    2. Зэбгэн
    3. Асыдай
    4. Цэчыл
    5. Даліч
    6. Арадай
    7. Сэдэх
    8. Байхуу
  5. Бэгтэр
  6. Бэлгутэй (1164-1255)