Бароўка (прыток Лабжанкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бароўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Баровая
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 78 км²
Нахіл воднай паверхні 1,97 ‰

Баро́ўка — рака ў Чэрыкаўскім і Клімавіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Лабжанкі (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,97 ‰.

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Баровая Чэрыкаўскага раёну, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Сінеж Клімавіцкага раёну. На працягу 7,5 км каналізаваная (вёска Баровая — 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Гута Клімавіцкага раёну).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 55