Барская канфэдэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Раёны дзеяў канфэдэрацыі

Барская канфэдэрацыя (17681772) — вайскова-палітычнае аб’яднаньне шляхты, магнатаў і дзеячаў царквы Рэчы Паспалітай для барацьбы за ўнутраную і зьнешнюю незалежнасьць краіны, супраць уплыву Расеі на каралеўскі ўрад, а таксама дзеля захаваньня шляхецкіх вольнасьцяў, якое было ўтворана 28 лютага 1768 году ў мястэчку Бар на Падольлі.

Зьмест

[рэдагаваць] Перадумовы

У 1764 годзе каралём польскім і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага стаў былы фаварыт Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які быў прыхільнікам рэформаў і моцнай улады. Суседнія дзяржавы — Расея і Прусія — былі незадаволеныя такой палітыкай і сталі падтрымліваць праціўнікаў караля, якія ядналіся ў канфэдэрацыі і са зброяй у руках выступалі супраць цэнтральнай улады. Адначасова праціўнікі Расеі аб’ядналіся ў Барскую канфэдэрацыю, якая выступала за незалежнасьць дзяржавы.

[рэдагаваць] Ваенныя дзеяньні

Як адказ на такія падзеі Расея ўвяла на тэрыторыю ВКЛ войскі. У 1768 годзе яны занялі Нясьвіж і Слуцак. Найбольшага размаху рух канфэдэратаў дасягнуў у 17701771 гадах. На іх бок перайшоў Міхал Казімер Агінскі, аднак яго трохтысячны аддзел быў разьбіты Суворавым. Расея і Прусія ўжо вялі перамовы аб падзеле Рэчы Паспалітай, пазьней да іх далучылася Аўстрыя.

[рэдагаваць] Падзел Рэчы Паспалітай

Асноўны артыкул: Першы падзел Рэчы Паспалітай

5 жніўня 1772 году гэтыя дзяржавы падпісалі ў Санкт-Пецярбургу канвэнцыю, згодна зь якой пад уладу расейскага трону пераходзілі Інфлянцкае і Амсьціслаўскае ваяводзтвы, амаль усё Віцебскае, разьмешчаная на правым беразе Дзьвіны частка Полацкага, а таксама ўсходнія землі Менскага ваяводзтва з гарадамі Рагачоў, Прапойск, Чачэрск і Гомель. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Орлов В., Саганович Г. Десять веков белорусской истории (862—1918): События. Даты. Иллюстрации. — Вильня: Наша Будучыня, 2001. — 223 с.: Илл. (152—153 с.)
  • Арлоў У. Імёны свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабоды, 2007. — 576 с.: Іл. (14 с.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах