Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 41°23′ пн. ш. 2°11′ у. д. (G)(O)

Барсэлёна
Barcelona
Панарама Барсэлёны
Герб Сьцяг
Мянушка: Barna
Вобласьць Каталёнія вобласьць
Першыя згадкі ІІІ стагодзьдзе да н.э.
Плошча 100,4 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць
1 605 602
3 774 000
15 969
Тэлефонны код +35 93
Паштовы індэкс 08001-08080
Геаграфічныя каардынаты 41°23′ пн. ш. 2°11′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+1
+2
Мэр Жордзі Эрэў
Месцазнаходжаньне Барсэлёны
Афіцыйны сайт

Барсэлё́на (па-гішпанску і каталянску: Barcelona) – горад у паўночна-усходняй Гішпаніі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з аналягічнай назвай і сталіцай Каталёніі. Знаходзіцца ў 120 км ад мяжы з Францыяй. Барсэлёна другі па колькасьці насельніцтва горад Гішпаніі і дзясяты Эўрапейскага Зьвяза. Зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам краіны. Мае вялікі марскі і аэрапорт.

Барсэлёна займае 100,4 км² плошчы, а колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,7 млн. чалавек (разам з прыгарадамі – 3,8 млн. чалавек).

У 1992 годзе тут праходзілі Летнія Алімпійскія гульні.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Горад быў заснаваны ў ІІІ стагодзьдзі да н.э. як рымская калёнія, але паступова стала адной з буйных гандлёвых цэнтраў Міжземнага мора. Некаторы час горад належаў Картагену, але пасьля Другой Пунічнай вайны зноў увайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля распаду Рымскай міпэрыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вэстготамі, якія ўтварылі ў Гішпаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барсэлёна была сталіцай гэтай дзяржавы.

У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі і каля стагодзьдзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага – Людовікам і стала стаў сталіцай краіны, залежнай ад імпэрыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 года Барсэлёна была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасьля аб’яднаньня Арагона з Кастыліяй горад перажываў упадак.

Пад вайны за гішпанскую спадчыну 1705-1714 г.г. Барсэлёна была занятая ангельскімі войскамі. Пад час Напаліонаўскіх войнаў у Гішпаніі вакол Барсэлёны адбылася некалькі буйных бітваў. Пад час грамадзянскай вайны ў Гішпаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.

У ХХ стагодзьдзі Барсэлёна перажыла буйное разьвіцьцё гандлю і прамысловасьці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцьця.

[рэдагаваць] Клімат

Барсэлёна знаходзіцца ў зоне міжземнаморскага клімату, з цёплымі і вільготнымі зімамі і сухімі і сьпякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпэратуры назіраюцца ў студзені і лютым (+10°C). Вельмі рэдка выпадае сьнег. Самымі сьпякотнымі месяцамі зьяўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30°C (самая высокая зарэгістраваная тэмпэратура склада +38,6°C).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Барсэлёна з космасу

Насельніцтва горада налічвае каля 1,6 млн. чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн. чалавек. 62% насельніцтва гэта каталянцы, 23,5% - гішпанцы, 13,9% - іншыя (эквадорцы, пэруанцы, мараканцы, калюмбійцы, аргентынцы і г.д.).

У 1900 годзе колькасьць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек хутка расла да 1950 года, калі ў Барсэлёну прыязжалі жыхары меней разьвітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасьць насельніцтва горада была ў 1979 годзе калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

З 1997 года Барсэлёна падзелена на 10 раёнаў:

[рэдагаваць] Эканоміка

Барсэлёна зьяўляецца адным з першых раёнаў Эўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагодзьдзя). У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя Горад пераўтварыўся ў буйны цэнтар лёгкай прамысловасьці і машынабудаваньня. Пасьля гэтага прамысловасьць грала асноўную ролю ў жыцьці горада, але нашы дні абслугоўваючы сэктар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасьці Барсэлёны зьяўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная і электронная галіны. У Барсэлёне знаходзяцца аўтамабільныя заводы "СЕАТ", а так сама "Рэно", "Пэжо" и "Форд".

Барсэлёна штогод прымае кірмаш "La Fira", а так сама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Барсэлёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады