Баруны
| Баруны | |
| Магдэбурскае права: | 1705[1] |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Ашмянскі |
| Сельсавет: | Барунскі |
| Насельніцтва: | 525 (2001) |
| Часавы пас: | UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′1.6″ пн. ш. 26°8′17.1″ у. д. / 54.317111° пн. ш. 26.138083° у. д.Каардынаты: 54°19′1.6″ пн. ш. 26°8′17.1″ у. д. / 54.317111° пн. ш. 26.138083° у. д. |
|
Баруны на мапе Беларусі
Баруны
|
|
Бару́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянка. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 525 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад места Ашмяны, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.
Баруны — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, вядомае цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім цягам XVIII—XIX стст. дзейнічала адна з найлепшых школаў на Літве[3].
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1613 мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыцьцю шэрагу ўстановаў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і сьвятароў у Барунах, мястэчку Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1778—1793 тут вялося ўзьвядзеньне мураванага манастырскага корпусу, па сканчэньні якога школа пераўтварылася ў 6-клясную. У розны час у ёй навучаліся пісьменьнікі А. Адынец, Ю. Корсак, I. Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Куцавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу, пазьней гвалтоўна перарабілі грэка-каталіцкую царкву на праваслаўную. Станам на 1855 тут было 17 двароў. У кастрычніку 1884 у мястэчку пачала дзейнічаць царкоўнапрыходзкая школа (28 вучняў, настаўнік В. Завадзкі, выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасьцю ведамства духавенства Маскоўскага патрыярхату. У Першую сусьветную вайну мястэчка пэўны час займалі нямецкія войскі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У пач. 1920-х у мястэчку дзейнічала беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў С. Рак-Міхайлоўскі. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху. Адзін зь ягоных кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў сьнежні 1929 тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец распаўсюджвалі ўлёткі.
У 1939 Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе зрабіліся цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1991 тут было 168 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
-
Царква па перабудове МП
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1855 — каля 120 чал.; 1880 — 165 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 — 229 чал.; 1925 — каля 260 чал.; 1991 — 516 чал.[4].
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 525 чал.
[рэдагаваць] Інфраструктура
У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
[рэдагаваць] Эканоміка
Экспэрымэнтальная база і гравійна-сартавальны завод «Баруны».
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла і манастыр базылянаў (1747—1753; колішняя грэка-каталіцкая царква)
- Могілкі вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Аляксандр Доўнар. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 242.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
- ^ Канстанцін Антановіч. У Барунах па каралеўскім прывілеі // «Культура» № 18 (938), 1—7 траўня 2010.
- ^ А. Р. Каранеўскі. Баруны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 313.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Boruny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 330—331.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Баруны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Барунскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Баруны
|
| Вёскі |
Аляны · Антанова · Біюцішкі · Бянюны · Вайцехава · Вашчынікі · Гарэцкаўшчына · Гейстуны · Гінеўцы · Гіргіляны · Гудаўшчына · Загарняты · Засьценьне · Зубаўшчына · Зялёны Бор · Каецяняты · Курган · Кутараўшчына · Палуды · Пятровічы · Равы · Сідляроўшчына · Смаленка · Трасечаняты · Федзевічы · Чаркасы · Чэрнушка · Шальціны · Шапавалы
|
| Хутары | |
| Ашмянскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |