Барусія Дортмунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд
Borussia Dortmund logo.svg
Поўная назва Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны 19 сьнежня 1909
Горад Дортмунд, Нямеччына
Стадыён Сыгнал Ідуна Парк
Умяшчальнасьць: 80 720
Галоўны трэнэр Юрген Клёп
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 1 месца
Афіцыйны сайт

Барусія (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дортмунд. Заснаваны ў 1909 годзе. 8-разовы чэмпіён Нямеччыны (у т.л. у сэзонах 2010–2011 і 2011–2012 гадоў) і двухразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Раньнія гады

Клюб быў заснаваны 19 сьнежня 1909 году групай незадаволеных сэмінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням. «У стралка дзічыны»)[1]. Прычынай іхняй незадаволенасьці было тое, што іхны настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартовага гуртка. Па іншай вэрсіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню й нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што ягоныя падшэфныя пасьля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футбола, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлоньне Касьцёла. Частка юнакоў адраклася ад футбола, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі й суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры зьявіліся ў годзе 1913 годзе. Першыя гады існаваньня каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусьветнай вайны большасьць гульцоў «Барусіі» забралі ў жаўнеры. Вярнуліся не шматлікія й у 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вэстфаліі «Барусія» гуляла зь пераменным посьпехам, вось толькі з «Шальке-04» адносіны не складаліся. Клюб з Гэльзэнкірхэна стала абыгрываў дортмундцаў. Тым ня менш ўздыму «Барусіі» у галоўную лігу Вэстфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых гульцоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнэрскую дзейнасьць у варожым лягеры.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 1 жніўня 2011 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Роман Вайдэнфэлер (віцэ-капітан) 1980
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Юліян Кох 1990
4 Сьцяг Сербіі Аб Невен Субоціч 1988
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Кель (капітан) 1980
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Флёрыян Крынге 1982
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Морыц Ляйтнэр 1992
8 Сьцяг Бразыліі ПА Антонію да Сылва 1978
9 Сьцяг Польшчы Нап Робэрт Левандоўскі 1988
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Марыё Гётцэ 1992
14 Сьцяг Харватыі ПА Іван Перышыч 1989
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Матс Гумэльс 1988
16 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Блашчыкоўскі 1985
18 Сьцяг Парагваю Нап Люкас Барыёс 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Кевін Гроскройц 1988
20 Сьцяг Аўстраліі Бр Мітчэл Лангерак 1988
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Ількай Гундаган 1990
22 Сьцяг Нямеччыны ПА Свэн Бэндэр 1989
23 Сьцяг Японіі ПА Сындзі Кагава 1989
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыс Лёвэ 1989
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Патрык Авамаела 1979
26 Сьцяг Польшчы Аб Лукаш Пішчэк 1985
27 Сьцяг Бразыліі Аб Фэліпэ Сантана 1986
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Марсэль Шмэльцэр 1988
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Марвін Бакалёрц
41 Сьцяг Нямеччыны Бр Ёганэс Фохэр 1990

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах