Барысікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барысікі
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225158[1]
СААТА: 1256825004
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′41.7″ пн. ш. 24°36′47.4″ у. д. / 52.861583° пн. ш. 24.613167° у. д. / 52.861583; 24.613167Каардынаты: 52°51′41.7″ пн. ш. 24°36′47.4″ у. д. / 52.861583° пн. ш. 24.613167° у. д. / 52.861583; 24.613167
Барысікі на мапе Беларусі
Барысікі
Барысікі
Барысікі

Бары́сікі[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Барысікі ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[3].

[рэдагаваць] Транспарт

Аўтамабільная дарога Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“».

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Непадалёк ад вёскі, па дарозе на Лыскаў, знаходзяцца могілкі, якія чакаюць уключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Тут пахаваныя прадстаўнікі шляхецкіх родаў Быхаўцаў, Валконскіх, Карпінскіх[4], генэралы артылерыі расейскага войска Томаш Казяроўскі і Ян Дварніцкі[5], і інш.

Увесну 2010 року была разрабаваная адна з магілаў, у якой пахаваны генэрал расейскага войска Станіслаў Юзэф Даніэль Быхавец (18291883). Каля мармуровае пліты, якая прыкрывала магілу, былі зробленыя два падкопы і ўзламаная мэталічная труна. Пры гэтым былі пашкоджаныя рэшткі пахаванага. Бацька Станіслава Аляксандар Быхавец вядомы тым, што захоўваў рукапісныя хронікі XVI стагодзьдзя. Мяркуецца, што ў 1834 року менавіта ён перадаў гэтыя рукапісы гісторыку ВКЛ Тэадору Нарбуту[4], ад якога яны й атрымалі назву «Хроніка Быхаўца».

Былі заўважныя сьляды пашкоджаньняў і на некаторых іншых надмагільлях, але ўскрыць іх злачынцы ня здолелі. Пружанскі райаддзел міліцыі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 344 КК РБ «Наўмыснае разбурэньне, зьнішчэньне ці пашкоджаньне помнікаў гісторыі і культуры»[4].

[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты