Барыс Ельцын
| Барыс Ельцын | |
![]() |
|
| 1-ы Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі | |
|---|---|
| 10 ліпеня 1991 — 31 сьнежня 1999 | |
| Прэм’ер-міністар: | Барыс Ельцын Ягор Гайдар Віктар Чарнамырдзін Сяргей Кірыенка Віктар Чарнамырдзін Яўген Прымакоў Сяргей Сьцяпашын Уладзімер Пуцін |
| Наступнік: | Уладзімер Пуцін |
| 1-ы Прэм'ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі | |
| 6 лістапада 1991 — 15 чэрвеня 1992 | |
| Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
| Наступнік: | Ягор Гайдар |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 1 лютага 1931 |
| Памёр: | 23 красавіка 2007 |
| Нацыянальнасьць: | расеец |
| Партыя: | КПСС (да 1990) |
| Жонка: | Наіна Ельцына |
| Узнагароды: | |
Бары́с Мікала́евіч Е́льцын (1 лютага 1931, сяло Бутка — 23 красавіка 2007, Масква) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзыдэнт Расеі. Абіраўся Прэзыдэнтам два разы — 12 чэрвеня 1991 году і 3 ліпеня 1996 году, займаў гэтую пасаду з 10 ліпеня 1991 году па 31 сьнежня 1999 году.
22 верасьня 1993 году Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленьні Канстытуцыйнага Суду, абвясьціў аб спыненьні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэньнем ім Канстытуцыі. 23 верасьня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расеі, Зьезд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленьні прэзыдэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэньне не было выканана.
Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны Прэзыдэнт Расеі, адзін з арганізатараў супраціву дзеяньням ГКЧП, радыкальны рэфарматар грамадзка-палітычнага і эканамічнага ўладкаваньня Расеі. Вядомы таксама сваімі рашэньнямі аб забароне КПСС, пераглядам курсу на будаўніцтва сацыялізма, рашэньнямі аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываньнем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачэніі ў 1994 годзе.
Адукацыя вышэйшая, у 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага палітэхнічнага інстытуту імя З. М. Кірава. Быў жанаты, меў дзьвюх дочак, пецярых унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у Хрышчэньні — Настасься). Дачкі — Алена Акулава і Тацьцяна Дзьячэнка.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Зьмест |
Грамадзкая думка аб Ельцыне [рэдагаваць]
Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57 % жыхароў Расеі, станоўча — 25 % (у 2000 годзе, адразу пасьля адстаўкі, гэтыя дадзеныя выглядалі так — 67 % супраць 18 %).
Па дадзеных «Левада-Центра», нэгатыўна ацэньвалі вынікі яго кіраваньня 67 % у 2000 годзе і 70 % — у 2006, станоўча 15 % і 13 % адпаведна.
Кнігі Б. М. Ельцына [рэдагаваць]
Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасьля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):
- «Исповедь на заданную тему»[1] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
- «Записки Президента»[2] ([1994]) — кніга, напісаная дзейсным прэзідэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—93, як выбары прэзыдэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформаў, канстытуцыйны крызіс 1992—93, падзеі 21 верасьня — 4 кастрычніка 1993 года (роспуск Вярхоўнага Савета).
- «Президентский марафон»[3] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасьля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзыдэнцкіх выбарах і другім прэзыдэнцкім тэрміне.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Барыс Ельцын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фундацыя Ельцына (рас.)
- Афіцыйная біяграфія (рас.)
