Барыс Клецкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Клецкін
Дата нараджэньня 5 траўня 1875
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 верасьня 1937
Месца сьмерці Вільня, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка

Барыс Клецкін (5 траўня 1875[1], мяст. Гарадзішча, Баранавіцкі раён — 18 верасьня 1937, Вільня[1]) — заходнебеларускі выдавец.

Паходзіў з заможняй жыдоўскай сям’і. Бацькі яму пакінулі багатую спадчыну, за якую ў 1913 (паводле іншых зьвестак у 1911) годзе ён заклаў у Вільні «Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна». З 1921 году выдаваў таксама кнігі па-беларуску, выдаў 20 кніг[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]