Барыс Колкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Барыс Колкер
па-расейску: Колкер Борис Грегорьевич
Boris KOLKER.jpg
Барыс Колкер
Род дзейнасьці Мовазнаўства, Эспэранталёгія
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1939 (74 гады)
Месца нараджэньня Тыраспаль, Малдаўская ССР Прыднястроўе
Грамадзянства Сьцяг СССРСССР Сьцяг ЗША ЗША

Барыс Рыгоравіч Колкер (па-расейску: Колкер Борис Грегорьевич, па-ангельску: Boris Kolker, на эспэранта: Boris Kolker) (нар. 15 ліпеня 1939, Тыраспаль Малдаўская ССР) — савецкі эспэрантоляг, выкладчык моваў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эспэранта розных узроўняў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Барыс Колкер нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў горадзе Тыраспаль Малдаўскае ССР. У 1944-1965 пражываў у Кішынёве. У 1965-1993 пражываў у Бірску й Уфе, Башкірскае ССР. З 1993 году пражывае ў Кліўлендзе, штат Агаё, ЗША.

У 1962 годзе скончыў Кішынёўскі ўнівэрсэтэт па адмысловасьці «расейская мова, літаратура й француская мова». У 1985 абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысэртацыю па агульным мовазнаўстве на тэму "Унёсак расейскае мовы ў фармаваньне й разьвіцьцё эспэранта".

Працаваў бібліёграфам Рэспубліканскае бібліятэкі імя Крупскае ў Кішынёве, старэйшым выкладчыкам факультэту замежных моваў Бірскага пэдагагічнага інстытута й Башкірскага педагагічнага інстытута, перакладчыкам Уфімскага авіяцыйнага інстытута, перакладчыкам з адмыслоўцамі францускае аўтамабілебудаўнічае кампаніі Renault на Ўфімскім маторным заводзе, старэйшым навуковым супрацоўнікам і кіраўніком бюро перакладаў інстытуце нафтапрамысловае геафізікі. У Кліўлендзе працаваў офіс-мэнэджэрам кампаніі Magic Micro Computers і няштатным перакладчыкам.

Б. Колкер у 1958 годзе

Прылучыўся да эспэранта ў 1957 годзе. Аўтар трох падручнікаў эспэранта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы й рэцэнзіяў. Чалец Акадэміі эспэранта. Ганаровы чалец Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Чалец Літаратурнае акадэміі эспэранта (eo:Akademio Literatura de Esperanto). Адзін з рэдактараў часопісу на эспэранта Монато. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў вёў у Расеі масавыя завочныя курсы эспэранта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце курсы падвышэньня кваліфікацыі эспэрантыстаў (Internacia Perfektiga Koresponda Kurso, IPKK).

Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эспэрантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клюбу эспэранта, Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюзу эспэрантыстаў савецкіх рэспублікаў (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расейскага саюзу эспэрантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаньнях навучаньня эспэранта ў СССР і Расеі, чальцом камітэту Сусьветнае моладзевае арганізацыі эспэрантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), чальцом (з 1959 году), чальцом камітэту й галоўным упаўнаважаным у СССР (ĉefdelegito) Сусьветнае асацыяцыі эспэрантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднае іспытнае камісіі эспэранта. Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусьветных кангрэсах эспэрантыстаў (пачынальна з 48-го кангрэсу ў 1963 годзе ў Сафіі), каардынаваў тэму 85-го Кангрэсу ў Тэль-Авіве ў 2000 годзе.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падручнікі эспэранта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слоўнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эспэранта

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра Барыса Колкера:

Інтэрвію:

Выкарыстаньне падручніка ў дыстанцыйнай адукацыі: