Барыс Луцэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Луцэнка
Бары́с Іва́навіч Луцэ́нка
Барыс Луцэнка на адкрыцьці арт-праекту «Разумны мэтал» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка 2014 году
Дата нараджэньня 16 верасьня 1937 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Майкоп, Адыгейская аўтаномная вобласьць, Краснадарскі край, Расейская СФСР, СССР
Дата сьмерці 5 лютага 2020(2020-02-05) (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак рэжысэр
Месца працы
Гады дзейнасьці З 1967-га
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі
IMDb ID nm7767125

Бары́с Луцэ́нка (16 верасьня 1937, Майкоп, РСФСР — 5 лютага 2020, Менск) — беларускі тэатральны рэжысэр, заслужаны дзяяч мастацтваў (1975), народны артыст Беларусі (1995).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партрэт Барыса Луцэнкі пэндзля Аляксея Кузьміча

Нарадзіўся 16 верасьня 1937 году ў Майкопе (Краснадарскі край, РСФСР)[1], у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне. Працаваў інжынэрам-тэхнолягам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатар, ставіў спэктаклі і адначасова граў на сцэне.

Па сканчэньні курсаў акторскага майстэрства пры Доме вэтэранаў у Рузе стаў рэжысэрам сызранскага тэатру. У 1962—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 году выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[2].

Чалец Праўленьня Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў[3].

У 1997 годзе ўзнагароджаны мэдалём Ф. Скарыны і адзначаны спэцыяльнай прэміяй прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне».

Памёр 5 лютага 2020 году ў Менску[4].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатар імя Я. Купалы, дзе паставіў шэраг запамінальных спэктакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» А. Карнейчука (1970), «Зацюканы апостал» А. Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972) і інш.

У 1973—1981 гадах — галоўны рэжысэр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатру імя М. Горкага. Паставіў «Макбет» У. Шэксьпіра (1974), «Трохграшовая опера» Б. Брэхта (1976), «Апошнія» М. Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1979). Спэктаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» — пераможцы на міжнародным фэстывалі ў Вугоршчыне (1979).

У 1981—1982 гадах — рэжысэрам тэатру імя Я. Купалы. У 1982—1991 гадах — галоўны рэжысэр Тэатру-студыі кінаактору. Найбольш удалыя спэктаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» У. Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» А. Чарвінскага (абедзьве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Э. Олбі (1985), «Гамлет» У. Шэксьпіра (1988) і «Генэралы ў спадніцах» Ж. Ануя (1990).

У 1991—2007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага. У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Пэрыяд 2003—2004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опэра кампазытара А. Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах А. Пушкіна, спэктаклі «Перад захадам сонца» Г. Гауптмана і «Паведамленне Марыі» П. Кладэля.

Ставіў спэктаклі ў тэатрах Бэрліну, Вільні, Жэнэвы.

Зьняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982). На Рэспубліканскім тэлебачаньні ажыцьцявіў пастаноўку фільмаў-спэктакляў «Зацюканы апостал» (1982) і «Вяртаньне ў Хатынь» (1985).

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1990-х займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, быў у аргкамітэце Грамадзянскай партыі, якая пазьней перафарматавалася ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ганна Соўсь (12 сьнежня 2007) Б.Луцэнка: «Хачу заняцца сваёй творчасьцю» Культура. Радыё «Свабода»Праверана 18 верасьня 2010 г.
  2. ^ Луцэнка Барыс. Электронная энцыкляпэдыя «Slounik.org». Праверана 18 верасьня 2010 г.
  3. ^ Луценко Борис Иванович. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма ГоркагаПраверана 18 верасьня 2010 г.
  4. ^ а б Памёр народны артыст Беларусі, тэатральны рэжысэр Барыс Луцэнка, Радыё Свабода, 5-02-2020

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімер Арлоў. Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва // Культура : газэта. — 15 верасьня 2007. — № 37 (803).
  • Луцэнка Барыс Іванавіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 377.
  • Луцэнка Барыс Іванавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Мінск, 2003. Т. 2. С. 32-33.
  • А. А. Каляда Луцэнка Барыс Іванавіч // Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады). — Менск: Бел. дзярж. акад. мастацтваў, 2005. — С. 30.