Барыс Пуга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Барыс Карлавіч Пуга (19 лютага 1937, Калінін, СССР22 жніўня 1991, Масква, СССР), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністар унутраных справаў СССР (1990-1991), чалец Дзяржаўнага камітэту па надзвычайных становішчах СССР.

Нарадзіўся у Цьвяры. Латыш, чалец КПСС з 1963 году. Скончыў Рыскі політэхнічны інстытут. З 1961 году на камсамольскай працы: сакратар камітэту камсамолу заводу, затым другі і першы сакратар райкаму камсамолу, затым загадчык сэктарам ЦК ЛКСМ, затым першы сакратар ЦК ЛКСМ, затым сакратар ЦК ВЛКСМ, затым інспэктар ЦК КПСС, затым загадчык аддзелам ЦК Кампартыі Латвіі, затым першы сакратар Рыжскага гаркаму партыі.

З 1977 году працаваў у КДБ Латвійскай ССР. З 1980 году старшыня камітэту дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР. Быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Латвіі (19841988). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР адзінаццатага скліканьня. Быў чальцом ЦК КПСС (19861990). Старшыня камітэту партыйнага кантролю пры ЦК КПСС (1988—1990) і кандыдат у чальцы Палітбюро ЦК КПСС у верасьні 1989 — ліпені 1990. Чалец і старшыня ЦК КПСС у ліпені 1990-красавіку 1991. З 11 сьнежня 1990 году міністар унутраных справаў СССР. 4 лютага 1991 году Барысу Пуго было прысвоена воінскае званьне генэрал-палкоўніка.

Чалец ДКНС. Пракуратурай СССР у дачыненьні да Пугі Б. К. узбуджанае крымінальная справа за ўдзел у ДКНС. Паводле афіцыйнай вэрсіі 22 жніўня 1991 году пасьля правалу ДКНС пры спробе арышта застрэліўся разам з жонкай.