Басконская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Баскская мова (па-басконску: euskara) — мова баскаў, народа, якія насяляюць Краіну Баскаў — паўночныя вобласьці Гішпаніі і сумежныя паўднёвыя раёны Францыі. Басконская мова, у адрозьненьне ад іншых моваў Эўропы, не належыць ні да індаэўрапейскіх, ні да якой-небудзь зь іншых вядомых моўных сем'яў, і зьяўляецца так званай ізаляванай мовай. Генэтычныя сувязі мовы не ўсталяваныя, аднак басконская традыцыйна ўключаецца навукоўцамі ў склад так званых палеагішпанскіх моваў, а ў больш шырокім сэнсе — у неклясыфіцыйную і, верагодна, разнастайную групу міжземнаморскіх моваў.