Бастыён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Мураваны бастыён новаітальянскай школы
Мураваны бастыён новаітальянскай школы

Бастыён - (лац. bastillio; анг. bastion; анг. bastion) - выступаючая частка вала абарончага збудаваньня паліганальнай формы (трохкутная, пяцівугольная, серпавідная ці ромбавідная). На бастыёне разьмяшчалася абарончая артылерыя для абстрэлу ворага на далёкай адлегласьці і флянкаваньня сумежных курцінаў і бастыёнаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя разьвіцьця

Лічыцца, што першым вядомым архітэктарам, які распрацоўваў форму паліганальнага бастыёна і першы ўжыў яе на практыцы ў сваіх раньніх кастэлях у Броліо (1484) і Цівіта Кастэляна (1494) быў флярэнцінец Джуліана да Сангала. Але першыя яго бастыёны заставаліся паліганальнымі па форме, тоеснымі цыліндрычным больвэркам ці бастэям. Істотнай іх асаблівасьцю стаў караблепадобны вынас у бок знешняга вугла кастэлі. У 1503 годзе ў збудаваная ім цытадэлі Арэццо бастыёны набываюць больш выразную форму, сэрцападобную форму. Пачынаючы з 1524 года бастыёны распаўсюдзіліся па ўсёй паўднёвай Італіі і Сіцыліі, якія знаходзіліся пад пагрозай турэцкага нападу.

Прыкладна з сярэдзіны XVI стагодзьдзя італьянскія напрацоўкі ў фартыфікацыі пачынаюць актыўна распаўсюджвацца на астатняй тэрыторыі Эўропы. У 1529 годзе пачата ўзвядзеньне сістэмы якасна новых абарончых умацаваньняў вакол Дрэздэна. У 1547 годзе Вена ў стане надзвычай высокай небяспекі турэцкага нападу атрымлівае ланцуг бастыённых умацаванняў італьянскага ўзору.

Новы замак у Слуцку з чатырма полымі землянымі бастыёнамі ў галяндзкай манеры
Новы замак у Слуцку з чатырма полымі землянымі бастыёнамі ў галяндзкай манеры

[рэдагаваць] Выгляд

Бастыёны сталі галоўным элемэнтам ва ўзнікшай аднайменнай бастыённай сістэме фартыфікацыі. Эвалюцыя бастыёнаў ішла адпаведна развіцьцю фартыфікацыйных школ:

  • у стараіталіянскай сістэме - абмураваныя вузкія тупавугольныя,
  • у новаітальянскай - востравугольныя абмураваныя,
  • у галяндзкай - пашыраныя земляныя тупавугольныя і г.д.

[рэдагаваць] Структура

Тыповы бастыён меў два бакі - фасы, што былі звернуты ў напульны бок, два больш вузкія флянкі былі скіраваны ў бок сумежных курцінаў і бастыёнаў, з асноўнай курцінай бастыён злучаўся шыяй або горжай. Унутры у італьянскіх школах бастыёны былі казэматаваныя. Фасы двух бастыёнаў і курціна між імі старалі т.зв. бастыённы фронт.

[рэдагаваць] Глядзі таксама

[рэдагаваць] Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Бастыёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады