Бастэр
| Бастэр | |
| Першыя згадкі: | 1627 |
| Раён: | Сэнт Джордж Бастэр |
| Плошча: | 6,1 км² |
| Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
15 500 2541 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC-4 UTC-4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 17°18′ пн. ш. 62°44′ з. д. / 17.3° пн. ш. 62.733° з. д.Каардынаты: 17°18′ пн. ш. 62°44′ з. д. / 17.3° пн. ш. 62.733° з. д. |
|
Бастэр на мапе Сьвятога Кітсу і Нэвісу
Бастэр
|
|
Бастэр (па-ангельску: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сьвятога Кітсу і Нэвісу. Ранейшая назва — Сэнт Крыстафэр. Зьяўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амэрыкі, заснаваны ў 1627 годзе. Насельніцтва налічвае каля 15 тыс. чалавек. Цэнтрам гораду зьяўляецца плошча Незалежнасьці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў пад час пажару 1867 году. Бастэр зьяўляецца камэрцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт, марскі порт, празь які ідзе зьнешні гандаль краіны. Зь іншымі гарадамі краіны Бастэр зьвязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасьць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасьці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі фэдэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Ўсходне-Карыбскага Цэнтральнага Банка і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацый.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бастэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў