Бастэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Бастэя ў Вільні
Бастэя ў Вільні
Бастэя ў Шафхаўзэне, праект Дзюрэра
Бастэя ў Шафхаўзэне, праект Дзюрэра

Бастэя - абарончае збудаваньне ў форме землянога насыпу альбо каменнай двухпавярховай вежы формы паўкруга ці падковы, высунутай за пэрымэтр умацаваньняў. Элемэнт позьнесярэднявечнай абарончай фартыфікацыі: пераходная форма ад вежы да бастыёна.Бастэя характэрна для фартыфікацыі позьняга сярэдняднявечча і раньняга новага часу.

Зьмест

[рэдагаваць] Ідэі Дзюрэра

Асаблівую ўвагу бастэям надаваў у сваёй фартыфікацыйнай тэорыі Альбрэхт Дзюрэр. Яго ідэі палягалі ў наступным:

  • бастэя - нізкія шырокая узмоцненая нарожная вежа ва ўмацаваньні;
  • равы прапаноўвалася паглыбіць і пашырыць для флянкавання з бастэй;
  • на бастэі стваралася месца з бруствэрам для гармат;
  • адлегласьць між бастэямі павінна была забясьпечваць магчымасьць прыкрыць вал;
  • у валах і бастэях ствараліся казэматы з унутранымі памяшканьнямі перакрытымі скляпеньнямі для бясьпечнасьці гарнізону ад бомбаў;
  • распарацоўвалася спэцыяльныя формы для байніц, сьветлавых вокнаў і вэнтыляцыйных адтулін.

[рэдагаваць] Бастэі ў ВКЛ

Бастэі былі добра вядомы ў Вялікім княстве Літоўскім. У чыста дзюрэраўскім выглядзе яны сустракаюцца ў Вільні (Віленскія мескій муры і ў Коўне (Ковенскі замак). Адні з самых раньніх бастэі былі збудаваны ў пачатку XVI стагодзьдзя ў Геранёнскім замку, якія магчыма таксама атаясамліваць з вежамі-рандэлямі.

[рэдагаваць] Глядзі таксама

[рэдагаваць] Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Асабістыя прылады
На іншых мовах