Басфор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
41°7′10″ пн. ш. 29°4′31″ у. д.
Басфо́р (па-грэцку: Βόσπορος, «Каровін брод»), Басфор Фракійскі — праліў паміж Эўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі з Міжземным. Басфор зьяўляецца часткай сярэднеэўразійскай мяжы. На абедзьвюх баках праліва разьмешчаны гістарычны горад Канстантынопаль, цяпер Стамбул.
Па легендзе, праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дочкі найстаражытнага аргыўскага цара Іа — прыгожая ўмілаваная Зэўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазьбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратаваньня, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.
Берагі праліва злучаюць два маста: Басфорскі мост даўжынёй 1074 мэтраў (завершаны ў 1973) і Мост Султана Мэхмэда Фатыха даўжынёй 1090 мэтраў (пабудаваны ў 1988) у 5 км да поўначы ад першага маста. Плянуецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага маста але месца будаўніцтва ўрад Турцыі трымае ў сакрэце, каб пазьбегнуць росты коштаў на зямлю. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray» [1] (тэрмін канчатка — 2008 год), які аб'яднае хуткасныя транспартныя сыстэмы Стамбула, зьмешчаныя ў эўрапейскай і азіяцкай частках гораду.
Мяркуецца (тэорыя чарнаморскага патопу), што Басфор утварыўся толькі 7500-5000 гадоў назад. Перш, узровень Чорнага і Міжземнага мораў быў істотна ніжэй і яны не былі зьвязаныя. У канцы апошняга ледніковага пэрыяду ў выніку раставаньня буйных мас лёду і сьнега ўзровень вады ў абодвух вадаёмах рэзка падвысіўся. Магутны струмень вады ўсяго за лічаныя дні прабіў сабе дарогу з аднаго мора ў другое, аб гэтым сьведчаць рэльеф дна і іншыя прыкметы.
Старажытныя грэкі Басфорам таксама звалі Керчанскі праліў — Баспор Кімэрыйскі.
Басфор зьяўляецца адным з найважных праліваў, бо забясьпечвае доступ да Міжземнага мора і сусьветным акіянам вялікай часткі Расеі, Украіны, Закаўказьзя і паўднёваўсходняй Эўропы. Акрамя сельскагаспадарчых і прамысловых прадуктаў, вялікую ролю ў экспарце праз Басфор гуляе нафта з Расеі і Каспійскага рэгіёна.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Басфор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

