Басідж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Басідж (па-пэрсыдзку: بسيج‎; даслоўна «збор»; таксама Басідж-і Мостазафін, даслоўна «збор прыгнечаных»; поўная назва ва ўрадовых лістах — Ніроуе Мокавэмат-і Басідж, даслоўна перакладаецца «збор сілаў супраціву») — іранскае вайсковае паспалітае рушэньне з добраахвотнікаў, заснаванае ў час ісламскага перавароту прыхільнікамі аяталы Рухала Мусаві Хамэйні ў лістападзе 1979 году.

Герархія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Басідж, падпарадкаваны Старажам ісламскага перавароту, таксама падпарадкаваныя Рахбару аяталу Алі Хамэнэі. Шмат хто за межамі Ірану сьцьвярджае, што Басідж уяўляе сабой адасобленыя адзін ад аднаго аддзелы падпарадкаваныя мясцовым уладам.

Для паспалітага жыхара Ірану Басідж важны крок у кар’ерным росьце. Басідж акрамя дапаможнай ролі пры войску, таксама зьдзяйсьняе дабрачынную дзейнасьць, ажыцьцяўляе верніцкія абрады, пільнуе спраўленьне простымі іранцамі шыіцкіх законаў.