Бат
| Бат | |
| Bath | |
«Каралеўскі паўмесяц» у Баце |
|
| Горад з: | 1590 |
| Былыя назвы: | лац. Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia |
| Краіна: | Вялікабрытанія |
| Рэгіён: | Паўднёва-Заходняя Ангельшчына |
| Цэрэманіяльнае графства: | Сомэрсэт |
| Насельніцтва: | 83,992 (2001) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+0 UTC+1 |
| Тэлефонны код: | 01225 |
| Паштовы індэкс: | BA1, BA2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д. / 51.38083° пн. ш. 2.36028° з. д.Каардынаты: 51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д. / 51.38083° пн. ш. 2.36028° з. д. |
|
Бат на мапе Вялікабрытаніі
Бат
|
|
Бат (па-ангельску: Bath [ˈbɑːθ], па-лацінску: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цэрэманіяльным графстве Сомэрсэт на паўднёвым захадзе Ангельшчыны, які знаходзіцца ў 156 км на захад ад Лёндана і ў 21 км на паўднёвы ўсход ад Брысталя. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевай Элізабэтай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасьць ад графства Сомэрсэт. Калі ў 1974 годзе было ўтворанае графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 году, калі графства Эйван было ліквідаванае, Бат дагэтуль зьяўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Ўсходні Сомэрсэт.
Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа курорт з лацінскімімем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на прымежных мескіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінэральных крыніцаў, якія зьяўляецца адзінымі натурльна ўзьнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Ангельскі кароль Эдгар быў каранаваны ў батскім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазьней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэньня. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым батскім камнем захаваліся і пагэтуль.
Бат быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музэяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленьню гэтага места, як асноўнага турыстычнага цэнтру, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўнівэрсытэты і некалькі школаў і коледжаў. Бат мае буйны сэктар сфэры паслугаў, разьвівальныя інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналёгіі, разам з сэктарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забясьпечваюць працаўладкаванасьць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Bath and North East Somerset District Council : Population Statistics (анг.)
- ^ "Civic Insignia". City of Bath. (анг.)
- ^ (2005) History of Bath's Spa Bath Tourism Plus (анг.)
- ^ "City of Bath World Heritage Site Management Plan". Bath and North East Somerset. (анг.)
- ^ "Edgar the Peaceful". English Monarchs – Kings and Queens of England. (анг.)
- ^ "Bath in Focus". Business Matters. (анг.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Official tourist information (анг.)
|
||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Аб'яднанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |