Батлейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Батле́йка, Батлеэмка, Бетлейка, Батляемка (адбываецца ад назвы гораду Бэтлеема[1]), Вяртэп, Остмэйка, Жлоб — беларускі народны тэатар лялек на рэлігійную і бытавую тэматыку.

Беларускі народны тэатар батлейка зьяўляецца адным з найстаражытнейшых відаў беларускага мастацтва. Назва «батлейка» паходзіць ад назвы места Бэтлеем, дзе, паводле біблейскага паданьня, нарадзіўся Езус Хрыстус. Пра сувязь паходжаньня батлейкі зь біблейскай тэмай сьведчаць кананічныя сюжэты пастаноўкі «Цар Ірад». Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра — вяртэп, батлеэмка, остмэйка ці жлоб.

Прынята лічыць, што тэатры батлеечнага тыпу зьявіліся ў Эўропе ў XV ст. Для беларускага батлеечнага тэатра характэрныя тыя ж асаблівасьці, што і для эўрапейскіх батлеечных тэатраў сярэднявечча. Батлеечныя спэктаклі сваемі сюжэтамі звычайна адлюстроўвалі сацыяльныя й рэлігійныя працэсы, што мелі месца ў грамадзтве.

Трэба адзначыць, што рэпэртуар батлеек можна было падзяліць на 2 жанры: «высокі» — рэлігійная тэматыка і «нізкі» — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцьця. У сувязі з гэтымі асаблівасьцямі корпусы батлеек таксама будаваліся па некалькі розных тыпах. І кожнае месца кожнае батлеечнае скрыні мела свой адмысловы сымбалізм: леваруч верхняга яруса звычайна месьціўся «рай», праваруч боку ніжняга яруса — «пекла».

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Барышаў Г. І., Саннікаў А. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962;
  • Барышев Г. И. Художественное оформление белорусского кукольного театра батлейки // Белорусское искусство. Сб. статей и материалов, Минск, 1957;
  • Вертеп в Могилеве // Могилевские Губернские Ведомости, 1866, № 4. стр. 26—29.
  • Збрайце матэр’ялы аб бэтлейцы! // «Наша Ніва», Вільня, 1910, № 44-45, С. 83-84;
  • Карский Е. Ф. Рождественская вертепная драма // Белорусы, т. 3, [вып.] 3, П., 1922;
  • Лозка А. Беларуская батлейка: Каляндарныя і абрадавыя гульні. Мн., 1997;
  • Романов Е. Белорусские тексты вертепного действа. Могилев, 1898. С. 45-46, 49-52;
  • Саўчук Н. Беларуская батлейка // Беларускі гістарычны часопіс. № 3’2003;
  • Шейн П. В. Вертеп, или бетлейки (батлейки) // Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, т. 3, СПб, 1902;
  • Эремич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России, Вильно, 1867, кн. 10, т. 4, отд. 4;
  • Юшкевич С. Небо и земля: сценарии для батлейки / С. Юшкевич, И. Лой, А. Досина, Н. Куксачёв. Мн.: Зорны верасень, 2008;

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Батлейкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў