Бахрэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Каралеўства Бахрэйн
مملكة البحرين
Сьцяг Бахрэйну Герб Бахрэйну
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Бахрэйну
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Манама
Найбуйнейшы горад Манама
Урад Канстытуцыйная манархія
Хамад ібн Іса Аль Халіфа
Плошча
 - Агульная
 - % вады
189-я месца ў сьвеце
665 км²
Насельніцтва
 - Агульнае (2008)
 - Шчыльнасьць
154-е месца ў сьвеце
708 573
1454/км²
СУП
 - Агульны (2008)
 - на душу насельніцтва
118-е месца ў сьвеце
$26,97 млрд.
$34 605
Валюта Бахрэйнскі дынар (BHD)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+3)
(UTC+3)
Незалежнасьць
 — абвешчана
Ад Вялікабрытаніі
16 сьнежня 1971
Дзяржаўны гімн «Наш Бахрэйн (Bahrainona)»
Аўтамабільны знак BRN
Дамэн верхняга ўзроўню .bh
Тэлефонны код +973
Мапа Бахрэйну

Бахрэйн, Каралеўства Бахрэйн (Al-Bahrajn, Mamlakat al-Bahrajn) — невялікая дзяржава, разьмешчаная ў Азіі, на архіпэлягу ў Пэрсыдзкай затоцы. У 1971 годзе атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі. З 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя тут вядзецца здабыча нафты, а атрыманыя грошы застаюцца ў дзяржаве. З 2002 году эмір Бахрэйну атрымаў тытул «кароль».

Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджаная ангельская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Дзяржава разьмешчаная на архіпэлягу з 33 выспаў у затоцы Сальва паміж усходнім узьбярэжжам Саудаўскай Арабіі і Катарскай паўвыспай. Агульная плошча ўсіх выспаў — 703 км². Самая вялікая — выспа Бахрэйн (587 км²), другая па велічыні — выспа Мухарак (21 км²). Даўжыня ўзьбярэжжа: 161 км. Самая высокая кропка: Джабал ад Дукхан — 122 мэтры над узроўнем мора.

Выспа Бахрэйн злучаная з усходнім узьбярэжжам Саудаўскай Арабіі 26-кілямэтровай дамбай-мастом. Сталіца — г. Манама. Асноўныя гарады: Манама, Мухарак. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі.

Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — +17°С, ліпеня — +37°С, улетку высокая вільготнасьць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.

[рэдагаваць] Палітыка

Бахрэйн — канстытуцыйная манархія (спадчынны эмірат). Дынастыя аль-Халіфа ўладарыць з 1783 году. Ачольвае дзяржаву эмір Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (19992002 — эмір Дзяржавы Бахрэйн). З 2002 году эмір называецца каралём.

Апрача выканаўчай улады, эмір (кароль), засяродзіў у сваіх руках і заканадаўчую ўладу. Хаця ў 1973 годзе была прынятая Канстытуцыя, згодна якой адбыліся першыя выбары ў парлямэнт (Нацыянальны сход), але ў 1975 г. эмір распусьціў парлямэнт і пачаў кіраваць краінай праз прызначаны ім Кабінэт міністраў, што сумяшчаў функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады. Урад складаецца збольшага з блізкіх сваякоў. На пачатку 1990-х гадоў, каб стварыць аб дэмакратызацыі, у Бахрэйне быў створаны псэўда-парлямэнт, кансультацыйная рада, у якую ўваходзілі 30 чалавек. Рада была ўпаўнаважаная распрацоўваць і прапанаваць эміру і ўраду рэкамэндацыі па ўнутранай і вонкавай палітыцы.

Хаця палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Нелегальна дзейнічае Народны фронт Бахрэйна, што выступае за палітычныя свабоды й дэмакратыю, а таксама Фронт нацыянальнага вызваленьня. Унутрыпалітычная сытуацыя ў Бахрэйне цьвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.

Практычна 60 адсоткаў насельніцтва Бахрэйна па веравызнаньні – шыіты, а палітычнае кіраўніцтва даўно належыць сунітам. Суніцкай зьяўляецца і кіруючая дынастыя.

Барацьба шыітаў за свае палітычныя правы прывяла да таго, што ў 2002 годзе ў краіне прайшлі першыя за трыццаць гадоў выбары. На іх падставе быў сфармаваны парлямэнт – Рада дэпутатаў – з 40 чалавек, а значную колькасьць месцаў у ім атрымалі шыіты.

У Бахрэйне - двухпалатны парлямент - Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасаваньня, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультацыйнай рады) прызначаюцца каралём. У лістападзе - сьнежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-го скліканьня. У лютым 2007 года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў – Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) – Алі Бэн Салех ас-Салех.

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

Бахрэйн прытрымліваецца ўзважанага, неканфрантацыйнага вонкавапалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаваньне рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпекі.

Каралеўства дэманструе падтрымку крокаў ЗША ў самых значных пунктох, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляваньне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненьні Ірана і “іранскай ядравай праблемы” даволі гнуткую пазыцыю.

Бахрэйн зьяўляецца важным стратэгічным пунктам для ЗША, бо тут базуецца 5-ы амэрыканскі флёт.

Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазыцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным вонкавапалітычным партнэрам сярод эўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактох з Францыяй і Нямеччынай пераважае гандлёва-эканамічны аспэкт. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны з краінамі азіяцкага рэгіёну, найперш зь Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайляндам, Маляйзыяй, Піліпінамі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Бахрэйн – краіна з разьвітай прамысловасьцю: здабыча нафты, прыроднага газа і іх пераапрацоўка складае каля 35% нацыянальнага прыбытку, сельская гаспадарка каля 1%, паслугі (асабліва гандаль, транспарт і банкаўская сфэра) складае астатняю частку. Нацыянальны прадукт складае каля 23 000 даляраў на аднаго чалавека (2005).

Паводле класіфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага развіцця Бахрэйна складае 0,846 - трэцяе месца сярод арабскіх краінаў і 43-е ў свеце.

Бахрэйн мае высокія паказьнікі эканамічнага росту (у 2007 – 7,8%.). ВУП - 9,84 млрд. дал. ЗША (18,44 тыс. дал. на душу насельніцтва). Інфляцыя - 5%. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд. дал. ЗША) на 74% фармавалася за рахунак паступленьняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту - 550 млн. дал. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да даляра ЗША складае 0,376 бахр. дынара за даляр (травень 2008). Дзяржаўны доўг - 1,85 млрд. дал. (13,9% ВУП), золатавалютныя рэзэрвы - 2,75 млрд. дал.

Структура ВУП выглядае наступным чынам: сэктар паслугаў - 56%, прамысловасьць - 43%, сельская гаспадарка 1%. У сфэры паслугаў вылучаюцца фінансавы сэктар (25% ВУП) і турызм (11%), у прамысловасьці - нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26%), вытворчасьць алюмінію (8%).

Дзяржаўная энэргасыстэма агульнай вызначанай магутнасьцю ў 1850 МВт. Cярэднягадавы ўзровень спажываньня электраэнэргіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7% штогод, што неўзабаве можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту.

Кансалідаваныя актывы банкаўскага сэктара дасягнулі 140 млрд. дал. (прырост 7,2%), у тым ліку афшорных банкаў - 105 млрд., камэрцыйных - 16 млрд., інвестыцыйных - 11 млрд., ісламскіх - 7 млрд. Колькасьць фінансавых арганізацыяў узрасла да 367.

Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд. дал. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы 45 кампаніяў, вядзецца гандаль аблігацыямі. З ліпеня 2005 пачалося вылічэньне індэксу Даў-Джонз Бахрэйн.

Важнай крыніцай паступленьняў у бюджэт зьяўляецца турызм (больш 1 млрд. дал.). Штогод краіну наведвае ня менш за 5 млн. турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі.

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Нафта і прыродны газ здабываецца ў асноўным на марскім шэльфе, пад кантролем дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэта першая краіна Пэрсыдзкай затокі, у якой знайшлі нафту і ў 1935 годзе пабудавалі нафтаперапрацоўчы завод.

У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаў працаваць новы нафтаперапрацоўчы комплекс, які па прадукцыйнасьці займае другое месца на Блізкім Усходзе. Нафтапераапрацоўчыя заводы ў Манаме, Сітры і Авалі пераапрацоўваюць нафту (каля 2 млн. тон у год) і імпартуюць трубаправодам, пракладзеным па марскім дне, нафту з Саудаўскай Арабіі. Здабыча й пераапрацоўка нафты дае каля 60 адсоткаў дзяржбюджэту й 30 адсоткаў ВУП.

Здабыча нафты з-за зьбядненьня радовішчаў паменшылася на 11% да 68 млн. барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн. барэляў - прырост на 2,8%. Здабытыя 12 млрд. куб. м прыроднага газу.

Электрычнасьць, якая выпрацоўваецца на газавых электрастанцыях, выкарыстоўваецца, акрамя іншага, і для вытворчасьць алюмінія і апрасьненьня марской вады. Каля 50% патрэбаў краіны ў прэснай вадзе забясьпечваецца апрасьняльнымі станцыямі.

Вытворчасьць алюмінію пасьля запуску пятай лініі кампаніі “ALBA” значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29%). Бахрэйн зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам алюмінію на Блізкім Усходзе.

Разьвіта таксама лёгкая прамысловасьць і ганчарнае рамяство.

[рэдагаваць] Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка з-за недахопу прыдатных земляў і недахопу вады разьвітая слаба, агульная плошча апрацоўваных земляў - 4 тыс. гектараў, таму доля сельскай гаспадаркі ў нацыянальнай эканоміцы складае толькі 1 адсотак. Сельская гаспадарка на 20% задавальняе ўнутраныя патрэбы. У аазысох і на арашальных тэрыторыях вырошчваюць какосавыя пальмы, цытрусавыя дрэвы, ружы і пшаніцу. Лоўля рыбы і крэвэтак грае ўсё меншую ролю з-за ўзрастаючага забруджваньня вады Пэрсыдзкай затокі.

[рэдагаваць] Гандаль

У сфэры вонкаваэканамічнай дзейнасьці падпісаная і ратыфікаваная Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым ня менш, для практычнага пачатку дзеяньня дамовы неабходнае прыняцьце ў Каралеўстве шэрагу законаў, перадусім у сфэры аховы інтэлектуальнай уласнасьці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненьне да ўвядзеньня адзінай валюты.

Сальда гандлёвага балянсу - 2,1 млрд. дал. ЗША (экспарт - 10 млрд., імпарт - 7,9 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд.), алюміній (1,3 млрд.); імпарту - нафтапрадукты (з Саудаўскай Арабіі), машыны і электраабсталяваньне.

Галоўныя гандлёвыя партнёры: Саудаўская Арабія (4,1 млрд. дал.), ЗША (803 млн.), Японія (665 млн.), Аўстралія (350 млн.), Нямеччына (239 млн.).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Бахрэйна – больш 700 тыс. чал. (снежань 2007 г., ацэнка), з якіх 62% - бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжання. У асноўным, жыхары Бахрэйна гэта арабы (у тым ліку і імігранты зь іншых арабскіх краін), яны складаюць каля 70% ад агульнай колькасьці жыхароў. Астатняя частка - імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краін, якія складаюць 67% эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна.

Назіраецца высокі натуральны прырост насельніцтва. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4%, сярод імігрантаў - 2,9%. Узровень беспрацоўя дасягае 23%. Працаўладкаванне беспрацоўнай моладзі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі.

Сярэдняя шчыльнасьць засяленьня 987 чалавек на км². Каля 80% насельніцтва жыве ў гарадах, у асноўным у Манаме і Мухараку.

Сярэдняя працягласьць жыцьця: агульная 72,98 гадоў, з іх мужчыны 70,58 гадоў, жанчыны 75,45 гадоў.

Пісьменнасьць: 85%.

[рэдагаваць] Рэлігія

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85% насельніцтва (60% - шыіты і 25% - суніты, у тым ліку кіруючая дынастыя). Шыіцкая супольнасьць апазыцыйна ставіцца да кіруючай суніцкай меншасьці. Прадстаўнікі іншых рэлігіяў (хрысьціянства, індуізм і інш.) складаюць 15% насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае невялікі прыход Антыяхійскай праваслаўнай царквы.

[рэдагаваць] Сувязі зь Беларусяй

За часы Лукашэнкі Бахрэйн стаў адным з вонкавапалітычных партнэраў краіны. Для ўсталяваньня эканамічных і палітычных адносінаў, у 2002 годзе Бахрэйн наведаў Аляксандар Лукашэнка. Падчас візыту вырашаліся пытаньні інвэстыцыяў у беларускую эканоміку й вайскова-тэхнічнай супрацы. Для Беларусі ўстанаўленьне ўзанемаадносінаў з краінамі Пэрсыдзкай затокі важнае ў пляне забесьпячэньня падтрымкі курса Беларусі на міжнароднай арэне[Няма крыніцы інфармацыі].

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Бахрэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Асабістыя прылады
На іншых мовах