Бацвана
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Lefatshe la Botswana Рэспубліка Бацвана |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Pula (Дождж) | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, тсвана | ||||
| Сталіца | Габаронэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Габаронэ | ||||
| Урад | рэспубліка Фэстус Магаэ |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
41-е месца ў сьвеце 581 726 км² 2,5 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
147-е месца ў сьвеце 1 639 833 3/км² |
||||
| СУП - Агульны (2006) - на душу насельніцтва |
114 месца ў сьвеце 18,72 млрд.$ 15 692$ |
||||
| Валюта | Пула (BWP) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CAT +2 (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
30 верасьня 1966 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Fatshe leno la rona»» | ||||
| Аўтамабільны знак | RB | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .bw | ||||
| Тэлефонны код | +267 | ||||
Бацва́на (рэспубліка Бацвана) – краіна ў Паўднёвай Афрыцы, не мае выхаду да мора. Мяжуе з Намібіяй (1360 км) на поўначы, ПАР (1840 км) на поўдні, Зімбабвэ (813 км) на ўсходзе, Замбіяй на паўночным усходзе. Да 1966 года Бацвана была брытанскім пратэктаратам пад назвай Бечуналэнд.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйны падзел Бацваны складаецца з 9 акругаў:
- Цэнтральная
- Гханзі
- Гхаладзі
- Кгатлэнд
- Квэнэнг
- Паўнёва-усходняя
- Паўднёвая
- Паўночна-усходняя
- Паўночна-заходняя
[рэдагаваць] Геаграфія
Бацвана разьмяшчаецца ў Паўднёвай Афрыцы, не мае выхаду да мора. Большая частка краіны – паўпустэльні, і вялікая бязстокавая катлавіна Калахары. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 800 м, на захадзе да 1200 м. На поўначы цячэ самая вялікая рака краіны Акаванга. На паўночным захадзе знаходзіцца яе ніжняе цячэньне і вялікая ўнутрымацерыковая дэльта плошчай 16 тыс. км². На паўднёвым усходзе паверхню краіны праразаюць прытокі ракі Лімпапо, дзе канцэнтруецца асноўная частка насельніцтва краіны і сталіца краіны Габарон.
Клімат трапічны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае 22-27°С, ліпеня 14°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 200-700 мм. Самымі вільготнымі зьяўляюцца паўночныя і паўнёва-усходнія раёны краіны.
[рэдагаваць] Эканоміка
У Бацване назіраецца самы высокі прырост СУП на асобу ў сьвеце. Сярэдні рост ў 1966 – 1999 г.г. складаў болей 9%. Гэты рост забясьпечваецца галоўным чынам за кошт здабычы дыямэнтаў. Але ў апошнія гады рост эканомікі краіны запаволіўся ў выніку неабходнасьці барацьбы са СНІДам: па некаторых адзнаках кожны трэці бацванец заражаны вірусам ВІЧ. Асноўны прыбытак краіны забясьпечвае горная здабыча, але большасьць насельніцтва занятая ў сельскай гаспадарцы. Толькі 2% паверхні краіны апрацоўваецца, 70% - паша. Але сельская гаспадарка забясьпечвае толькі палову неабходнага харчаваньня. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кукуруза, сланечнік, сорга, садавіна, гародніна, бавоўна. 17% тэрыторыі краіны займаюць нацыянальныя паркі і запаведнікі дзікай прыроды. Каля гарадоў Апара і Джванэнг знаходзяцца радовішчы дыямэнтаў. Бацвана – асноўны пастаўшчык дыямэнтаў на міжнародны рынак. Прыбытак ад яго продажу дасягае 80% ад экспарту краіны. У Бацване знаходзяцца так сама і багатыя радовішчы нікелю і медзі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва Бацваны складае прыкладна 1,6 млн. чалавек, але шчыльнасьць насельніцтва складае толькі 2,65 чал. на км². Гэта зьвязана з тым, што большая частка паверхні краіны непрыдатная для чалавека. Прырост насельніцтва складае 0,18% штогод. Нацыянальны склад насельніцтва: тсвана – 80%, шона – 10%, астатнія (бушмэны, готэнтоты) – 10%.
Афіцыйныя мовы: ангельская, тсвана. Рэлігійны склад: хрысьціяне – 71,6%, астатнія (мясцовыя рэлігіі, мусульмане, індуісты, багаісты) – 28,4%.
