Бачэйкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бачэйкаў
лац. Bačejkaŭ
Сядзіба Цеханавецкіх. Флігель
Сядзіба Цеханавецкіх. Флігель
Першыя згадкі: 1460
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Бешанковіцкі
Сельсавет: Бачэйкаўскі
Насельніцтва: 865 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2131
Паштовы індэкс: 211371
СААТА: 2205813011
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°1′5″ пн. ш. 29°9′15″ у. д. / 55.01806° пн. ш. 29.15417° у. д. / 55.01806; 29.15417Каардынаты: 55°1′5″ пн. ш. 29°9′15″ у. д. / 55.01806° пн. ш. 29.15417° у. д. / 55.01806; 29.15417
Бачэйкаў на мапе Беларусі ±
Бачэйкаў
Бачэйкаў
Бачэйкаў
Бачэйкаў
Бачэйкаў
Бачэйкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бачэ́йкаў, Бачэ́йкава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Уле. Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 865 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Бешанковічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Віцебск — Лепель і Чашнікі — Ула.

Бачэйкаў — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму сядзібна-паркавы комплекс Цеханавецкіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Спаская царква і палац Цеханавецкіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Бачэйкава

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мястэчка і палац. А. Адам, 1812 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Бачэйкаў як уладаньне князя Я. Ямантовіча датуецца 1460 годам. Пазьней маёнтак належаў яго нашчадку — князю С. Ямантовічу-Падбярэскаму (памёр у 1540 годзе бязьдзетным). У выніку працяглых судовых спрэчак Бачэйкаў і іншыя маёнткі ў 1542 годзе адсудзіла ягоная сястра, князёўна Ўльяна, на карысьць сваіх сыноў Рыгора і Івана Яцкавічаў. На той час уладаньне складалася з двара, якія ўлучаў мястэчка і воласьць (вёскі Плескунова, Стрыжава і інш.). Пры падзеле Бачэйкава дасталося Рыгору (пачынальніку шляхецкага роду Падбярэскіх), а Стрыжава з навакольнымі вёскамі — Івану. Частка маёнтку Бачэйкава належала і А. Цеханавецкаму — імаверна, сыну Ўльяны ад другога шлюбу. Па сьмерці Р. Падбярэскага ў 1585 годзе паселішча цалкам перайшло да роду Цеханавецкіх.

Палац, 1918 (1917?) г.

У Інфлянцкую вайну (1563—1580) Бачэйкаў некалькі разоў спусташалі маскоўскія захопнікі. У 1626 годзе ён складаўся з умацаванага фэўдальнага маёнтку (двара), мястэчка і воласьці зь вёскамі Астраўлянамі, Высакагорай (цяпер Высокая Гара), Жарнасекамі (цяпер Жарнасекава), Забельлем, Клешчынам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія акупанты ўшчэнт спалілі паселішча. На 1692 год у Бачэйкаве было 45 мяшчанскіх радзінаў і 13 прымакоў, да воласьці належалі вёскі Адамашкава, Дзятлы, Жарнасекі, Забельле-Баярскае, Клешчына, Сенькаўшчына, Старынкі, Філіпенкі. У канцы XVIII ст. у мястэчку дзейнічалі суконная фабрыка, збройная і карэтная майстэрні, дахоўчаты, ганчарны, вінакурны, піваварны заводы. У 1769 годзе адмыслова да прыёму караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага тут збудавалі новы мураваны палац. У гэты час у мястэчку было каля 50 радзінаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бачэйкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Лепельскага павету Полацкай, з 1802 году Віцебскай губэрні.

У 1852 годзе да маёнтку Бачэйкава, які знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх[3], належалі 14 вёсак: Багданава, Валькоўшчына, Грыцькаўка, Дзятлы, Дубровы, Жарнасекі, Забельле, Клешчына, Навасёлкі, Промыслы, Прыгожае, Сенькаўшчына, Тарантова, Шыпулі і 4 засьценкі: Займішча, Касмыры, Сушытна, Талвіншчына. На 1886 год у мястэчку было 29 двароў, лякарня, школа, вінакурня і бровар, ветраны млын, гандлёвыя рады, рынак; штогод праводзіліся 3 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бачэйкаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бачэйкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бачэйкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Неўзабаве статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Бачэйкаве было 238 двароў, на 1995 год — 423, на 2005 год — 853. У 2000-я гады Бачэйкаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1626 год — 79 муж.
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 323 чал. (157 муж. і 166 жан.), зь іх духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 52 муж. і 53 жан., сялянаў зямянскіх 95 муж. і 110 жан., аднадворцаў 3 муж., адстаўных салдатаў 4 муж. і 1 жан.[5]; 1852 год — 156 муж.; 1886 год — 250 чал.; 1897 год — 722 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 918 чал.; 1992 год — 1164 чал.[6]; 1995 год — 1160 чал.[7]; 1999 год — 1049 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1817 чал.; 2010 год — 865 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бачэйкаве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба. Дом работнікаў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 85.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 377.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 271.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  6. ^ Насевіч В. Бачэйкава // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 336.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 364.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]