Баявое атрутнае рэчыва
Атрутныя рэчывы (АР) — таксычныя хімічныя злучэньні, прызначаныя для паражэньня жывой сілы супэрніка.
АР могуць узьдзейнічаць на арганізм праз органы дыханьня, скураныя пакровы і стрававальны гасьцінец. Баявыя ўласьцівасьці (баявая эфэктыўнасьць) АР вызначаюцца іхняй таксычнасьцю (абумоўленай здольнасьцю інгібіраваць фэрмэнты або ўзаемадзейнічаць з рэцэптарамі), фізыка-хімічнымі ўласьцівасцямі (лятучасьць, расчынальнасьць, устойлівасьць да гідролізу і г.д.), здольнасьцю пранікаць праз біябар'еры цеплакроўных і пераадольваць сродкі абароны.
Баявыя атрутныя рэчывы зьяўляюцца асноўным пашкоджваючым элемэнтам хімічнае зброі.
[рэдагаваць] Клясыфікацыя
Найболей распаўсюджаныя тактычныя і фізыялягічныя клясыфікацыі АР.
Тактычная клясыфікацыя
- Па пругкасьці насычаных пароў (лятучасьць) на:
- няўстойлівыя (фасген, сынільная кісьля);
- устойлівыя (іпрыт, люізіт, VX);
- атрутнадымныя (адамсіт, хлёрацэтафэнон).
- Па характары ўзьдзеяньня на жывую сілу на:
- сьмяротныя (зарын, Іпрыт);
- часова выводзячыя асабісты склад са строю (хлёрацэтафэнон, хінуклідыл-3-бэнзылат);
- раздражняльныя: (адамсіт, Cs, Cr, хлёрацэтафэнон);
- вучэбныя: (хлёрпікрын);
- Па хуткасьці наступленьня шкоднага эфэкту:
- хуткадзейныя – ня маюць пэрыяду ўтоенага дзеяньня (Зарын, заман, VX, AC, Ch, Cs, CR);
- павольна дзейсныя – валодаюць пэрыядам утоенага дзеяньня (Іпрыт, Фасген, BZ, люізіт, Адамсіт);
Фізыялягічная клясыфікацыя Паводле фізыялягічнай клясыфікацыі падразьдзяляюцца на:
- нэрвова-паралітычныя АР (фосфарарганічныя злучэньні): Зарын, заман, Табун, VX;
- агульнаатрутныя АР: сынільная кісьля; хлёрцыян;
- скурана-нарыўные АР: Іпрыт, Азотысты іпрыт, люізіт;
- АР, якія раздражняюць верхнія дыхальныя шляхі або сцерніты: адамсіт, дыфэнілхлярарсін, дыфэнілцыанарсін;
- задушлівыя АР: фасген, дыфасген;
- АР, якія раздражняюць абалёнку вачэй або лякрыматоры: хлёрпікрын, хлёрацэтафэнон, дыбэнзаксазэпін, хлёрбэнзальмаляндынітрыл, бромбэнзылцыанід;
- псыхахімічныя АР: хінуклідыл-3-бэнзылат.
| Баявыя атрутныя рэчывы | |
|---|---|
| Агульнаатрутнага дзеяньня | |
| Задушлівага дзеяньня | |
| Скурна-нарыўнога дзеяньня |
Іпрыт (HD) · Люізіт (L) · Мэтылдыхлярарсін (MD) · Этылдыхлярарсін (ED) · Фэнілдыхлярарсін (PD) · Сэсквііпрыт (Q) · Азоцістыя іпрыты (HN1, HN2, HN3) · Кіслародны іпрыт (T)
|
| Нэрвова-паралітычнага дзеяньня | |
| Раздражняльнага дзеяньня |
Сьлязістыя рэчывы: Хлёрацэтафэнон (CN) · Хлёрпікрын (PS) · Акролеін (DG) · Каміт (CA) · Мартаніт (BA) · Мэтылізацыянат
Чхальныя рэчывы: Адамсіт (DM) · Дыфэнілхлёрарсін (DA) · Дыфэнілцыянарсін (DC) Комплексныя: Дыбэнзоксазэпін (CR) · Хлёрбэнзальмаляндынітрыл (CS) |
| Псыхахімічнага дзеяньня | |
| Болевага дзеяньня | |
| Мэтабалічныя яды | |