Баўбасаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Баўба́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам сельсавету была вёска Баўбасаў (цяпер гарадзкі пасёлак).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 кастрычніка 1996 году створаны сельсавет з цэнтрам ў вёсцы Баўбасаў[1]. 15 чэрвеня 2000 году Баўбасаў атрымаў статус гарадзкога пасёлку. У сувязі з гэтым сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[2]. 22 студзеня 2001 году г.п. Баўбасаў і вёска Барсукі перададзеныя ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Аршанскага гарадзкога савету[3]. 3 студзеня 2017 году вёска Барсукі ўвайшла ў межы г.п. Баўбасаў[4].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 90—91