Баўбляй (музэй)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Баўбляй — першы музэй ў Летуве (1812), самы малы музэй у сьвеце, разьмяшчаецца ў вёсцы Біётай (Шылэльскі раён, 7 км да поўначы ад г. Скаўдвіле), з 1962 «Баўбляй» — філіял шавельскага музэя «Аўшры» (па-летувіску: «Aušros» muziejus), у 1969 абвешчаны помнікам гісторыі рэспубліканскага значэньня.

Пабудаваны ў 1812 Дыянісам Пашкевічам (Дзіонізас Пошка) з дзьвюх ацалелых і выдаўблёных частак вядомага дуба Баўбліс у якасьці скарбонкі для захоўваньня старажытнасьцяў — прыватнага музэя. У музэі захоўваліся археалягічныя знаходкі, косткі маманта, старажытная зброя, рыцарскія панцыры, нумізматычная калекцыя, бібліятэтка з 200 кніг, партрэты вядомых навукоўцаў, філёзафаў, паэтаў. Музэй ад пачатку існаваньня і да сёньняшняга дня наведваюць турысты. Частка збораў музэя загінула падчас Першай сусьветнай вайны. Цяпер над музэям «Баўбляй» узьвялі шкляны купал.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах