Баўгары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвяткаванье Багаяўленьня баўгарамі

Баўгары — паўднёваславянскі народ, які ўзьнік ў пэрыяд раньняга сярэднявечча ў выніку зьліцьця прабаўгараў з балканскімі славянамі і астаткамі мясцовага насельніцтва Балкан, першым чынам фракійцаў.

Баўгары пражываюць у Баўгарыі, ЗША, краінах Эўрапейскага зьвяза, Украіне, Малдовы, Сэрбіі, Македоніі, Казахстане, Расеі і ў іншых краінах. Агульная колькасьць каля 12 млн. Мова — баўгарская. Асноўная частка вернікаў — праваслаўныя, маюцца таксама каталікі і пратэстанты, памакі, якія пражываюць таксама ў Паўночнай Грэцыі — мусульмане.