Безальтэрнатыўныя выбары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Безальтэрнатыўныя выбары (выбары без альтэрнатывы) — выгляд выбараў, пры якім у перадвыбарнай гонцы ўдзельнічае толькі адзін кандыдат або адна партыя. Электарат пры гэтым можа галасаваць толькі за або супраць кандыдата.

Безальтэрнатыўныя выбары часта зьяўляецца асноўным выглядам выбараў у краінах з аўтарытарным або таталітарным рэжымам. У сувязі з гэтым, у прадстаўнікоў лібэральна-дэмакратычных поглядаў склалася адмоўнае стаўленьне да такой сыстэмы галасаваньня.

Такі выгляд выбараў практыкаваўся, у прыватнасьці, у Савецкім Саюзе з сярэдзіны 20-х па сярэдзіне 80-х гадоў XX стагодзьдзя. Таксама безальтэрнатыўным галасаваньнем абіраецца старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, рэктар МДУ, парлямэнт КНДР і некаторыя іншыя кіраўнікі або партыі.