Бейрут
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Бейрут | ||||
|
||||
| Першыя згадкі | 15 ст. да н.э. | |||
| Плошча | 19,8 км² | |||
| Насельніцтва - з прыгарадамі |
1 574 397 1 792 111 |
|||
| Часавы пас - улетку |
+2 +3 |
|||
| Мэр | Абдэль Маўнім Арыс | |||
Бейру́т (па-арабску: بيروت, Bayrūt) — сталіца і самы вялікі горад Лібану, разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы краіны. Налічвае каля 1,5 млн. жыхароў, у асноўным арабаў. Ранейшыя назвы: Біруту, Бэрутас.
[рэдагаваць] Гісторыя
Бейрут быў заснаваны фінікійцамі. Успаміны аб горадзе датуюцца XV стагодзьдзем да н.э. З 15 году н.э. горад быў заваяваны Рымскай імпэрыяй. З 630 да 1110 г.г. горад знаходзіўся пад уладай арабаў. З 1110 – 1291 крыжацкая крэпасьць, пазьней турэцкая.
У ХІХ стагодзьдзі Бейрут стаў культурным цэнтрам арабскага сьвету. У гэты ж час горад атрымаў значнае гаспадарчае разьвіцьцё ў выніку гандлю аксамітам, які выраблялі ў мясцовых гарах. Пад час францускай акупацыі былі пабудаваны сучасны порт і чыгунка да Дамаску і Алепа.
У 1943 годзе Бейрут стаў сталіцай незалежнага Лівану і заставаўся культурным і фінансавым цэнтрам Блізкага Ўсходу да грамадзянскай вайны ў 1975 годзе. Пад час канфлікту горад быў падзелены паміж мусульманамі, якія жывуць у заходняй частцы і хрысьціянамі ўсходняй часткі.
Пасьля грамадзянскай вайны горад пачаў адбудоўвацца, але пад час канфлікту з Ізраілем, горад быў адным з мэтаў бамбардзіровак.
[рэдагаваць] Транспарт
У Бейруце ёсьць міжнародны аэрапорт, чыгунка да Трыпалі, Дамаску і Хайфы.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бейрут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


