Белавескія пагадненьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Белавескія пагадненьні
Пагадненьне пра стварэньне Садружнасьці незалежных дзяржаваў
Bielavieskija pagadnieńńi — padpisańńie.Jpg
Падпісаньне пагадненьняў
Тып дамовы Дамова пра стварэньне канфэдэрацыі дзяржаваў
Падпісаная
• месца
8 сьнежня 1991
Віскулі, Белавеская пушча (дэ-факта)
Менск, Беларусь (дэ-юрэ)
Набыла моц 12 сьнежня 1991
Падпісанты Беларусь Беларусь
Flag of Russia (1991-1993).svg РСФСР
Украіна Украіна
Месца захаваньня Менск, Беларусь

Белаве́скія пагадне́ньні, афіцыйна Пагадненьне пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў — дакумэнт, падпісаны 8 сьнежня 1991 року старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам, прэзыдэнтамі Расеі Барысам Ельцынам і Ўкраіны Леанідам Краўчуком ва ўрадавай рэзыдэнцыі ў Белавескай пушчы. Пагадненьне абвяшчала роспуск Саюзу ССР і стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў

У сьнежні 1990 року паўстала пытаньне пра рэарганізацыю Саюзу ССР паводле прапанаванага Міхаілам Гарбачовым праекту. Плянавалася захаваць Саюз ССР як абноўленую фэдэрацыю роўнапраўных сувэрэнных рэспублік. Па гэтым пытаньні IV Зьезд народных дэпутатаў СССР пастанавіў правесьці ўсесаюзны рэфэрэндум[1], які адбыўся 17 сакавіка 1991. За захаваньне і абнаўленьне Саюзу выказаліся большасьць грамадзянаў, за выняткам шасьці рэспублікаў (Армэнія, Грузія, Латвія, Летува, Малдова, Эстонія), якія раней ужо абвясьцілі незалежнасьць і ня ладзілі рэфэрэндум.

На падставе рэфэрэндуму быў распрацаваны праект па заключэньні Саюзу Савецкіх Сувэрэнных Рэспублік[2] (Саюзу Сувэрэнных Дзяржаваў[2]) як мяккае, дэцэнтралізаванае фэдэрацыі. Плянавалася падпісаць новую дамову з удзелам 9 рэспублікаў 20 жніўня 1991 року, аднак гэтаму зашкодзіла спроба дзяржаўнага перавароту ДКНС (па-расейску: ГКЧП). Пасьля спыненьня спробы захопу ўлады незалежнасьць абвясьцілі і ўсе астатнія саюзныя рэспублікі (25 жніўня 1991 року набыла статус канстытуцыйнага закону Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі[3]).

Увосень 1991 у падмаскоўным Нова-Агарове быў распрацаваны новы праект стварэньня канфэдэрацыі пад назваю Саюз Сувэрэнных Дзяржаваў (ССД)[4][5]. Пра свой намер далучыцца да дамовы, падпісаньне якое было прызначанае на 9 сьнежня 1991, абвясьцілі кіраўнікі сямі зь дзевяці рэспублік: Беларусі, Казахстану, Кыргыстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану. Армэнія і Ўкраіна, у якіх наконадні адбыліся рэфэрэндумы пра незалежнасьць, адмовіліся ўваходзіць у ствараны хаўрус.

5 сьнежня Леанід Краўчук абвясьціў, што Ўкраіна дэнансуе дамову пра стварэньне СССР 1922 року.

Падпісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйнай нагодай для сустрэчы трох лідэраў саюзных рэспублік у Белавескай пушчы было абмеркаваньне пытаньня паставак нафты й газу[3]. Сустрэча была заплянаваная яшчэ 20 кастрычніка ў падмаскоўным Нова-Агарове падчас распрацоўкі новага праекту Саюзнай дамовы[6].

7 сьнежня ўдзельнікі сустрэчы прыбылі на ваенны аэрадром у Засімавічах, адкуль накіраваліся ў Белавескую пушчу. У складзе беларускае дэлегацыі былі прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, ягоны намесьнік Міхаіл Мясьніковіч, міністар замежных справаў Пётар Краўчанка, старшыня КДБ Эдуард Шыдлоўскі і інш. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, які таксама быў запрошаны на сустрэчу, у апошні момант адмовіўся ад удзелу, спаслаўшыся на тэхнічныя непаладкі з самалётам, і застаўся ў Маскве[7].

Увечары 7 сьнежня трыма бакамі былі вызначаныя далейшыя накірункі працы. Удзельнікі перамоваў прызналі небясьпеку некантраляванага развалу СССР, канстатавалі факт ягонага распаду і неабходнасьць захаваньня «ваеннай зьвязкі» між дзяржавамі[8]. Было вырашана падрыхтаваць адмысловую дамову, удзел у стварэньні якой узялі юрысты, прадстаўнікі ад кожнага з бакоў. Па прапанове Генадзя Бурбуліса ключавой фразай падрыхтаванага дакумэнту павінна была стаць фраза «СССР як геапалітычная рэальнасьць і суб’ект міжнароднага права спыняе сваё існаваньне»[9]. З гэтым пагадзіліся Шушкевіч, Краўчук і Ельцын.

Тэкст пагадненьня ў Белавескай пушчы рыхтаваўся цягам усяе ночы з 7 на 8 сьнежня. Пасьля абмеркаваньня, якое доўжылася з 11-й да 16-е гадзіны, дакумэнт быў падпісаны.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уступ да дакумэнту канстатаваў, «што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне»[6]. Артыкул 1-ы абвяшчаў: «Высокія Дамаўляныя Бакі ўтвараюць Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў» (СНД).

Пагадненьне сьцьвярджала імкненьне разьвіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых абласьцёх.

Артыкул 14-ы вызначыў «афіцыйным месцам перабываньня каардынуючых органаў садружнасьці» Менск.

Ратыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакумэнт быў ратыфікаваны Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня і Вярхоўнай Радай Украіны 10 сьнежня 1991 року, а расейскім Вярхоўным Саветам 12 сьнежня. Адначасна парлямэнтамі была дэнансаваная дамова пра стварэньне СССР 1922 року.

Падчас галасаваньня ў Вярхоўным Савеце Беларусі супраць выказаўся адзін чалавек. Пасьля прыходу да ўлады ў 1994 року Аляксандар Лукашэнка агучыў вэрсію, што гэтым чалавекам быў ён. Аднак пазьней стала вядома, што насамрэч гэтым адзіным чалавекам быў Валер Ціхіня[10][11]:

« Кажуць, што адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, які галасаваў супраць ратыфікацыі «белавескіх пагадненьняў» — аб распадзе СССР і ўтварэньні СНД — быў Лукашэнка. Насамрэч, як сёньня гэта ўжо ўсім вядома, гэтым адзіным дэпутатам быў Валер Ціхіня, а не Лукашэнка. Як ён насамрэч галасаваў — сказаць цяжка, але ён дакладна не галасаваў супраць. »

Мечыслаў ГрыбРадыё «Свабода»

Паводле пратаколу пайменнага галасаваньня ў Вярхоўным Савеце 10 сьнежня, Аляксандар Лукашэнка быў адным з 27 дэпутатаў, якія не прымалі ўдзелу ў галасаваньні:

« Вось у мяне ў руках паменьшаная копія пратаколу за 10 сьнежня. Было паіменнае галасаваньне. Лукашэнка быў сярод 27 дэпутатаў, якія не прымалі ўдзел у галасаваньні. Ён стаіць пад нумарам 18. »

Пятро СадоўскіРадыё «Свабода»

Пазьнейшыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 сьнежня 1991 да Пагадненьняў далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Таджыкістан, Туркмэнія, Узбэкістан. Гэты дзяржавы падпісалі ў Алма-Аце сумесна зь Беларусяй, Расеяй і Ўкраінай Дэклярацыю пра мэты і прынцыпы СНД. Станіслаў Шушкевіч пагадзіўся з прапановай Барыса Ельцына прызнаць Расею правапераемніцай СССР у Радзе бясьпекі ААН і ўладальніцай ядзернай зброі[12].

У сьнежні 1993 да Пагадненьня далучылася таксама Грузія (выйшла з СНД 18 жніўня 2009 року як вынік вайны з Расеяй у Паўднёвай Асэтыі).

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сьнежня 1991 року прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў абвясьціў пра сваю адстаўку[12], СССР і ягоныя органы дзяржаўнага кіраваньня спынілі сваё існаваньне. Правапераемнікам СССР была абвешчаная Расея. Маёмасныя і фінансавыя абавязаньні СССР былі прынятыя ёю на сябе наўзамен на замежную маёмасьць і іншыя актывы Савецкага Саюзу (такі парадак урэгуляваньня абавязальніцтваў СССР ня быў прызнаны Ўкраінай, якая прэтэндавала на частку замежных актываў, залатога запасу СССР і кампэнсацыю Расеяй пазык перад укладчыкамі ўкраінскага Ашчадбанку)[13].

25 сьнежня незалежнасьць Рэспублікі Беларусь была прызнаная найбольш уплывовымі замежнымі дзяржавамі[14].

Падпісантаў Белавескае дамовы сталі называць «трыма белавескімі зубрамі», хоць насамрэч іх было шасьцёра.

15 сакавіка 1996 року Дзяржаўная дума Расеі дэнансавала Белавескія пагадненьні[15], аднак сур’ёзных палітычных наступстваў гэтае рашэньне ня мела.

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление СНД СССР от 24 декабря 1990 года № 1856-1 «О проведении референдума СССР по вопросу о Союзе Советских Социалистических Республик» // Ведомости СНД и ВС СССР. — 1990. — № 52. — ст. 1161.
  2. ^ а б Проект договора об ССГ-федерации (Союзе Советских Суверенных Республик) (июль 1991)(рас.) Ivan Fomin’s blog. Иван Фомин (10 сьнежня 2009). Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  3. ^ а б 19 гадоў таму незалежнасьць Беларусі стала законам Палітыка. Народная воля (25 жніўня 2010). Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  4. ^ II. Проект договора о Союзе Суверенных Государств(рас.) (docПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Проект Договора о Союзе Суверенных Государств // Правда. — 27 ноября 1991.
  6. ^ а б Аляксандар Папко (27 лютага 2009) Станіслаў Шушкевіч раскрывае кулісы спатканья ў Віскулях. Польскае радыёПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Алесь Сівы. Станіслаў Шушкевіч: «У Белавежскай пушчы мы не пілі, а працавалі…» // Народная воля. — 26 лістапада 2005. — № 228.
  8. ^ Беловежские соглашения и их оценка(рас.) История Советского Союза. Перестройка. Гласность. Библиотекарь.Ру. Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  9. ^ Руслан Горбачёв (7 сьнежня 2011) Станислав Шушкевич: «У нас были узенькие рюмочки – туда вмещалось максимум 20 грамм коньяка»(рас.). СалідарнасцьПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  10. ^ Ігар Карней. (8 сьнежня 2005) Сёньня — гадавіна Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец СССР Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  11. ^ Сяргей Навумчык (17 жніўня 2011) Супраць Віскулёў галасаваў Ціхіня. Лукашэнкі ў Авальнай залі не было Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  12. ^ а б 1991: хроніка Незалежнасьці 1991: хроніка Незалежнасьці. Бобруйский курьер (4 студзеня 2011). Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  13. ^ Беловежские Соглашения. Русская энциклопедия «Традиция». Праверана 7 сьнежня 2011 г.
  14. ^ Аляксей Знаткевіч. З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гісторыя Беларусі й чым яна скончыцца?. ARCHE ПачатакПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  15. ^ Соглашения денонсированы(рас.). Союз правых силПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  16. ^ Караліна Русіновіч (8 сьнежня 2009) 18 гадоў таму распаўся СССР. Польскае радыё для замежжаПраверана 7 сьнежня 2011 г.
  17. ^ Беларусы зноў бяз Нобэля Усяго патроху. Наша Ніва (12 кастрычніка 2007). Праверана 7 сьнежня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]